Праблемы падчас збору подпісаў у Полацкім рэгіёне

2008 2008-08-06T10:03:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па-рознаму праходзіць кампанія па зборы подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ў Полацкім рэгіёне.

Так, у Наваполацку (выбарчая акруга № 25) двух сяброў ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ад БСДП(Г) Ігара Валяева прымусілі адмовіцца ад свайго сяброўства ў групе праз ціск на працы. Іншых сяброў той жа групы міліцыянты сфатаграфавалі на выхадзе з пад’езду дома, дзе праходзіў збор подпісаў, пасля чаго хуценька селі ў машыну і з’ехалі, не праверыўшы дакументы і не патлумачыўшы свае паводзіны. Адзначаны таксама выпадкі, калі сябры ініцыятыўнай групы кандыдата ад улады І.В.Антонавай пры зборы подпісаў паведамлялі выбаршчыкам, што, падпісаўшыся за аднаго прэтэндэнта, яны не маюць права паставіць свой подпіс за кагосьці іншага.

 

У Глыбокім (выбарчая акруга № 22) перашкодаў сябрам ініцыятыўнай групы Яраслава Берніковіча (ПБНФ) пры самім зборы подпісаў не чынілі, але пры рэгістрацыі іх чыноўнікі пасылалі людзей адзін да аднаго на працягу гадзіны, і зарэгістравалі падпісныя аркушы толькі пры пагрозе зборшчыкаў засесці ў прыёмнай старшыні гарвыканкаму і чакаць таго, колькі запатрабуецца.

У Лепельскай выбарчай акрузе № 23 зафіксаваны факты збору подпісаў за праўладнага кандыдата на прадпрыемствах у рабочы час.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international