Барысаўскіх актывістаў руху “Зубр” пакаралі штрафамі і папярэджаньнямі за акцыю салідарнасьці з Міхаілам Марынічам

2005 2005-04-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 красавіка ў Барысаве адміністрацыйная камісія мясцовага гарвыканкаму разгледзела справы непаўнагадовых актывістаў руху “Зубр”. Барысаўская моладзь была затрымана міліцыянтамі 31 сакавіка за ўдзел у апазыцыйнай акцыі.

Гэтая акцыя была прысьвечана таму, што ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца за кратамі Міхаіл Марыніч. І ў Смалявічах сем чалавек стаялі з партрэтамі гэтага палітыка. Яны былі затрыманы. У выніку трох чалавек аштрафавалі. Аляксандра Малчанава пакаралі штрафам памерам 60 тысяч рублёў, Васіля Габрыленку – 60 тысяч, Міхаіла Старавойтава таксама 60 тысяч рублёў.

Астатнім непаўнагадовым актывістам “Зубра” з Барысава, якія праводзілі 31 сакавіка акцыю ў Смалявічах, адміністрацыйная камісія вынесла папярэджаньні. (Паводле Радыё Свабода)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international