Таццяна Севярынец: «Страх, як бiзун, якiм палохаюць»

2008 2008-07-31T18:56:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Улады цiснуць на сяброў iнiцыятыўных груп апазiцыйных кандыдатаў

Выбарчая кампанiя, якая нядаўна стартавала ў Беларусi, нечаканасцяў не прынесла. У тым сэнсе, што тут усё, як заўжды. Апазiцыйныя кандыдаты знаходзяцца пад пiльнай увагай i моцным прэсiнгам улад ад самага пачатку выбарчай кампанii. Так, у Вiцебску з вялiкiмi перашкодамi ўдалося зарэгiстраваць iнiцыятыўную групу Таццяне Севярынец.

"На людзей, натуральна, цiснуць, бо ўлады ведаюць, што людзi знаходзяцца ў прамой залежнасцi ад iх — хто месцам працы, хто жыллём. Страх, як бiзун, якiм палохаюць, — гаворыць Таццяна Яўгенаўна. — Адной з сяброў маёй iнiцыятыўнай групы — Лiдзii Карповiч — пагражалi судом i высяленнем з iнтэрната, дзе яна жыве разам са сваiмi непаўнагадовымi дзецьмi. Што за людзi да яе прыходзiлi — невядома. Але ў рэшце рэшт яна была вымушана напiсаць заяву, у якой указала, што не з'яўляецца сябром маёй iнiцыятыўнай групы. I зараз запалоханая жанчына нават не выходзiць на сувязь, яна баiцца са мной сустракацца".

У Вiцебскай Горкаўскай акрузе №17, дзе Таццяна Севярынец збiраецца вылучацца кандыдатам у дэпутаты, ёй таксама сiтуацыю не праяснiлi. "Я прыйшла туды, каб даведацца, што за людзi прыходзiлi да Лiдзii Карповiч, — працягвае Таццяна Яўгенаўна. — Аднак там сказалi, што iм нiчога не вядома, i даказаць сам факт цiску на сябру маёй iнiцыятыўнай групы будзе немагчыма".

Таццяна Севярынец была вымушана падаць новы спiс сваёй iнiцыятыўнай групы.

— Групу, хоць i са скрыпам, усё ж такi зарэгiстравалi, — расказвае былая настаўнiца. — Але цiск на сяброў iнiцыятыўных груп сведчыць пра тое, што наўрад цi будучыя парламенцкiя выбары будуць празрыстымi.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international