Чарговы крок – участковыя выбаркамы

2008 2008-08-01T17:41:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У часе сёньняшняе прэсавае канфэрэнцыі, якая адбылася ў сядзібе Беларускага народнага фронту, лідэры Аб’яднаных дэмакратычных сілаў падсумавалі вынікі рэгістрацыі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў з адзінага сьпісу АДС на парлямэнцкія выбары й распавялі пра наступныя крокі апазыцыі ў часе выбарчай гонкі.

Лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, які цяпер выконвае абавязкі старшыні палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, паведаміў, што Цэнтравыбаркам зарэгістраваў сто са ста трох ініцытыўных груп, заяўленых прэтэндэнтамі з адзінага сьпісу АДС.

“Вынікі можна ацаніць як лібэральныя, з пункту гледжаньня рэгістрацыі ініцыятыўных груп як у цэлым па рэспубліцы, гэтак і ў дачыненьні тых кандыдатаў ад АДС, якія падалі свае ініцыятыўныя групы”, - адзначыў кіраўнік ПКБ. Калякін, аднак, падксрэсьліў, што ўціск і парушэньні, усё ж, маюць месца, што не дае некаторым грамадзянам права абіраць ці быць абраным у органы прадстаўнічае ўлады.

“Мы маем больш за тры тысячы сябраў ініцыятыўных груп, гэта дастаткова добрая колькасьць”, - адзначыў выканаўца абавязкаў старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч. Палітык падкрэсьліў, што ў часе сёлетняе кампаніі, параўнальна зь мінулымі выбарчымі кампаніямі, не назіраецца вялікае колькасьці адкрытых парушэньняў з боку чыноўнікаў і сілавікоў. “Улада навучылася працаваць не “аглобляй”, а працаваць больш тонка, і мы будзем назіраць наступны этап гэтай кампаніі, ня менш важкі, - гэта вылучэньне ва ўчастковыя камісіі, - сказаў Анатоль Ляўковіч. - Мы разумеем, што ўчастковая камісія – гэта тая першапачатковая камісія, у якой ідзе падлік галасоў”.

Паводле словаў каардынатара кампаніі “За свабодныя выбары” Віктара Карняенкі, Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы, на жаль, ня змогуць вылучыць сваіх чальцоў ўва ўсе ўчастковыя камісіі і выставяць каля палутара тысяч кандыдатаў у першасныя выбаркамы.
“Ёсьць вельмі складаныя акругі, у першую чаргу, сельсікя, дзе з-за адсутнасьці людзкіх рэсурсаў мы ня зможам якасна правесьці кампанію. _ заявіў Віктар Карняенка. - Ды ня толькі людзкіх, але і фінансавых рэсурсаў, якія выдаюцца з бюджэту, таксама недастаткова, каб працаваць кандыдату ў чатырох раёнах. Ёсьць выбарчыя ўчасткі па дваццаць чалавек, таму мы ў сваёй стратэгіі ў аснову ўзялі ўсё ж вялікія гарады”.
Што да кампаніі ўвогуле і працы з выбарцамі ў прыватнасьці, то, як канстатаваў Сяргей Калякін, цяпер у Беларусі мае месца так званы “мёртвы” сэзон. “Мая група ў першы раз прайшла ўсе кватэры акругі, - паведаміў Сяргей Калякін. – 50 адсоткаў людзей проста не пражывае ў кватэрах – хто на лецішчах, хто ў адпачынках, хто, можа, увогуле не жыве й працуе ў Расеі. З другой паловай сытуацыя такая, што гэтая палова ўсіх адсылае як мага далей. Маўляў, нам ніхто не патрэбны, у тым ліку і вашыя выбары”.

Тым ня менш, паводле словаў кіраўніка апазыцыйных камуністаў, за прэтэндэнтаў ад АДС вае подпісы паставілі ўжо больш за 50 тысяч выбаршчыкаў.

Што да пэрспэктываў пападаньня прадстаўнікоў АДС ва ўчастковыя камісіі, то, як мяркуе палітоляг Валеры Карбалевіч, іх у складах першасных выбаркамаў будзе ня менш параўнальна зь мінулымі парлямэнцкімі выбарамі. “Тэндэнцыя на вонкавую фармальную працэдурную лібэралізацыю адбываецца, лібэралізацыя разьлічаная на Захад, на тое, каб прадэманстраваць Захаду, што ў нас усё нармальна, - лічыць Валеры Карбалевіч. – Калі глядзець па тым, колькі прадстаўнікоў апазыцыі трапіла ў акруговыя камісіі, колькі адмоваў у рэгістрацыі ініцыятыўных груп, а іх намнога менш, чым мінулым разам, калі разглядаць гэтыя тэндэнцыі, то, мусіць, і прадстаўнікоў апазыцыі ўва ўчастковых камісіях будзе больш”.

Удзельнікі прэсавай канфэрэнцыі адмоўна выказаліся наконт існаваньня паралельнага, гэтак званага эўрапейскага сьпісу прэтэндэнтаў, выстаўленага Эўрапейскай кааліцыяй, паставіўшя пад сумнеў шчырасьць асобаў, унесеных у гэты сьпіс. Апроч таго, заявілі лідэры АДС, дэмакраты зараз таксама рыхтуюцца да назіраньня за выбарамі й рыхтуюць адпаведны сьпіс наглядальнікаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international