Камітэт фінансавых расследаванняў патрабуе дэкларацыі аб даходах

2008 2008-07-31T15:14:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Камітэт фінансавых расследаванняў Магілёўcкай вобласці патрабуе ад апазыцыйных прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты прадставіць дэкларацыі аб даходах. Позвы з'явіцца ў камітэт ў якасці сведкаў атрымалі каля 10 апазыцыйных актывістаў.

Старшыня донарскай няўрадавай арганізацыі “Кропля жыцьця” Ігар Каваленка і старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Ўладзімер Шанцаў ужо наведалі камітэт. Яны павінны падаць дэкларацыі аб даходах за апошнія тры гады да 8 жніўня.

Юры Новікаў, які таксама атрымаў позву з'віцца ў камітэт, пакуль туды не хадзіў і ня ведае, ці пойдзе. Ён тлумачыць РАЦЫІ сваю пазыцыю тым, што ў позве яго выклікаюць у якасці сведкі. Але сведкам можна выступаць толькі па нейкай справе. Новікаў пазваніў у камітэт і высветліў, што ніякай справы не заведзена, а трэба проста запоўніць дэкларацыю.

Узнікае пытанне, навошта ўлады патрабуюць у дэмакратаў запоўненую дэкларацыю, калі прэтэндэнты ў кандыдаты і так павінны яе запаўняць. Юры Новікаў кажа, што магчыма гэта яшчэ адна дробная спроба заторгаць прэтэндэнтаў ад апазыцыі. Да таго ж, усе прэтэндэнты мусяць падаць дэкларацыі да 18 жніўня, а камітэт фінансавых расследванняў патрабуе ад выкліканых да сябе апазыцыянераў - да восьмага. Магчыма, улада хоча больш часу на праверку дакументаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international