Баранавічы: Подпісы за прэтэндэнта збіраюць па загаду ідэалагічнага аддзела

2008 2008-07-31T08:04:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па загаду ідэалагічнага аддзела Баранавіцкага гарвыканкама 22-23.07.2008 г. у школы горада Баранавічы была накіравана тэлефанаграма з прапановай накіраваць па пяць чалавек ад кожнай школы з мэтай збору подпісаў за прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 4-га скліканьня.

 

25 ліпеня у Баранавічах у актавай зале клуба будаўнікоў Будтрэста № 25 (аб чым і расказалі настаўнікі) адбылася нарада гэтых настаўнікаў. Нараду праводзіў загадчык аддзела арганізацыйна-кадравай работы Баранавіцкага гарвыканкама Алег Аляксандравіч Савось. Алег Савось загадаў прысутным актыўна зьбіраць подпісы за прэтэндэнта ў кандыдаты ад ўлады. Самога прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 - Анатоля Ваньковіча, па сумяшчальніцтву – начальніка штаба войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі, генерал-маёра, на гэтай нарадзе не было. Анатоль Ваньковіч з’яўляецца дзеючым дэпутатам ПП Нацыянальнага Сходу РБ, які балатуецца на гэтую пасаду другі раз. Ініцыятыўная група па збору подпісаў зацьверджана была 24 ліпеня.

 

Як стала вядома, назіральнік акруговай камісіі па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 Віктар Сырыца накіраваў заяву старшыні акруговай выбарчай камісіі Аляксандру Іванавічу Русенчыку з мэтай праверкі гэтых фактаў і прыняцця адпаведнага рашэньня.

“Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international