6 красавіка ўлады не дазволілі правесьці акцыю памяці Генадзя Карпенкі

2005 2005-04-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.
У 6-ю гадавіну сьмерці Генадзя Карпенкі, яго паплечнікі, актывісты АГП ды іншых палітычных групаў, арганізавалі на Кастрычніцкай плошчы акцыю "Ланцуг неабыякавых людзей".

Акцыя ў памяць Генадзя Карпенкі, а таксама ў памяць зьніклых пачалася а 18-й гадзіне. Прыйшло каля 100 чалавек, але прастаялі людзі некалькі хвілінаў. Узброены падразьдзел АМОНу у грубай форме выштурхнуў людзей з плошчы. Тыя, хто засталіся, стаялі за Палацам Рэспублікі. Арганізатары і ўдзельнікі адзначылі беспрэцэдэнтнасьць дзеяньняў сілавых структураў, бо ёсьць пастанова Вярхоўнага Суду, паводле якой такія акцыі не патрабуюць афіцыйнага дазволу. Гэта ня першая акцыя на Кастрычніцкай плошчы, якую улады жорстка прыпыняюць.

Як паведаміў лідэр АГП Анатоль Лябедзька, гэта - дэманстрацыя страху беларускіх уладаў. Праваабаронца, намесьнік старшыні Беларускага Гэльсінскага камітэту Гары Паганяйла сказаў, што амонаўцы кіруюцца выключна загадам Аляксандра Лукашэнкі, таму нават на пастанову Вярхоўнага Суду яны не зьвяртаюць увагі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international