Салігорск: На патэнцыйных сябраў ініцыятыўных групаў аказваецца ціск

2008 2008-07-25T12:01:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральніку па Слуцкай выбарчай акрузе №74 Віталю Амяльковічу стала вядома, што падчас стварэньня ініцыятыўнай групы аднаго з прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.У. Юрэвіча, сябра БСДП (Грамада), на яе магчымых чальцоў апынялася ціск. Мэтай ціску было жаданне не дапусціць удзелы асобных грамадзян у працы ініцыятыўнай групы Юрэвіча.

 

Так, супрацоўніка Слуцкага краязнаўчага музея Васіля Васільевіча Цішкевіча папярэдзілі, што ў выпадку яго ўключэньня ў склад ініцыятыўнай групы А.У. Юрэвіча, высокая верагоднасьць таго, што ў далейшым з ім не працягнуць кантракт па месцы працы. Дадзенае папярэджаньне зыходзіла ад намесьніка старшыні Слуцкага райвыканкама Пятра Барысавіча Даўгучыца.

 

Падобнае папярэджаньне ад аднаго са сваіх кіраўнікоў атрымала і жыхарка г. Слуцку, намесьнік галоўнага лекара радзільнага дома ў г. Салігорску Сьвятлана Аляксандраўна Трафімава.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international