Магілёў: Праваабаронца быў вымушаны тлумачыць членам акруговай камісіі “літару закону”

2008 2008-07-24T08:21:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незалежнаму кандыдату ў дэпутаты Наталлі Зайцавай адмовіліся прадастаўляць інфармацыю аб іньшых зарэгістраваных кандыдатах у дэпутаты. “У сваю акруговую выбарчую камісію №86 я хадзіла неаднаразва – падавала дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы і забірала пасведчаньні аб рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы  і кожны раз пыталася, хто яшчэ акрамя мяне зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты”,  – гаворыць Наталля Зайцава.

“Мой рэгістрацыйны нумар ініцыятыўнай групы – тры і я ведаю, - адзначае кандыдат у дэпутаты, -  што акрамя мяне ўжо існуюць іньшыя ініцыятыўныя групы. У камісіі мне неаднарозава казалі, што прыйдзе час, і я пра ўсё дазнаюся і адмаўляліся даваць звесткі аб ужо зарэгістраваных ініцыятыўных групах”. 

Сітуацыя зьмянілася пасьля таго, як магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель быў вымушаны патлумачыць асновы беларускага заканадаўства членам гэтай камісіі.

“Пасля гэтага, - гаворыць Барыс Бухель, - члены камісіі прадаставілі ўсю інфармацыю, адпаведна якой акрамя ініцыятыўнай групы Наталлі Зайцавай зарэгістраваны ініцыятыўныя групы юрыст-консульта Свабоднага прафсаюза Беларускага Сяргея Фаміна і супрацоўніка Магілёўскага тэлебачання Юрыя Пракапенкі”.

Акрамя гэтага Наталля Зайцава адзначае, што ёй выдалі ўсяго 10 падпісных лістоў для збору подпісаў.

“Такой колькасьці падпісных лістоў вельмі мала, - адзначае спадарыня Зайцава, - і мне прыдзецца за ўласныя сродкі памнажаць іх, хаця тыя людзі, якія займаюцца арганізацыяй выбараў павінны былі гэта ўлічыць”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства