Гомель: З парушэньнямі заканадаўства прайшло апытаньне Сяргея Сяргіенка па справе аб выбуху 3 чэрвеня

2008 2008-07-23T12:44:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты па 35-ай выбарчай акрузе ад АДС сёньня быў выкліканы на апытаньне ва УУС Савецкага раёна Гомелю. У позве, падпісанай старэйшым оперупаўнаважаным Е. Маслюковым, быў паказаны статус Сяргіенка "сведка", але па якой справе, сказана не было. Следчы, што гутарыў са сьведкам, задаў пытаньні датычна выбуху 3 ліпеня: дзе знаходзіўся Сяргіенка 3-4 чэрвеня, ці ёсьць у яго аўтамабіль. Адказы Сяргея следчы ў пратаколе не зафіксаваў. Па словах Сяргіенка, у выніку гутаркі ніякага пратаколу апытаньня оперупаўнаважаны не аформіў наогул. Адзіным дакументам, прадстаўленым Сяргіенка на подпіс, была ідэнтыфікацыйная картка пасьля працэдуры дактыласкапіі.

 

- Думаю, гэта не зьвязана з выбарамі, - заявіў Сяргей Сяргіенка. - Хутчэй за ўсё, гэта тычыцца таго, што я працую з хімічнымі рэчывамі ў Гомельскім Медыцынскім універсітэце.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international