Праваабарончы цэнтр “Вясна”, прааналізаваўшы склад тэрытарыяльных камісіяў па правядзеньні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, робіць выснову: пры фармаваньні камісіяў былі парушаныя прынцыпы шырокага прадстаўнічага характару і незалежнасьці ад выканаўчай улады.

2002 2002-12-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадзкае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Аналіз
складу тэрытарыяльных камісій (абласных і Мінскай гарадзкой) па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў

У прыведзенай ніжэй табліцы прыводзяцца дадзеныя пра склад сфармаваных абласных і Мінскай гарадзкой камісіяў па правядзеньні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Аналіз праводзіўся па спосабах вылучэньня сяброў камісіі. Пры дадзеным аналізе выкарыстоўвалася інфармацыя, зьмешчаная ў афіцыйных сродках масавай інфармацыі.
Усяго ў Рэспубліцы Беларусь утворана 6 абласных і Мінская гарадзкая камісіі, колькасьць сяброў у кожнай з камісіяў – 13 чалавек (усяго ў 7 камісіях 91 чалавек).

№ Вобласьць, Мінск Прадстаўнікі палітычных партыяў (%) Прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў, прафсаюзаў (%) Прадстаўнікі органаў мясцовага самакіраваньня, органаў мясцовай улады, дзяржструктур(%) Прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў (у т.л. прадпрыемстваў бюджэтнай сферы), (%) Сябры камісіяў, вылучаныя ад грамадзянаў, (%)
1 Брэсцкая 1 (7,7%) 3 (23,1%) 2 (15,4%) 2 (15,4%) 5 (38,5%)
2 Віцебская 2 (15,4%) 4 (30,7%) -- 3 (23,1%) 4 (30,7%)
3 Гродненская 2 (15,4%) 4 (30,7%) 1 (7,7%) 1 (7,7%) 5 (38,5%)
4 Гомельская 1 (7,7%) 5 (38,5%) 2 (15,4%) 3 (23,1%) 2 (15,4%)
5 Магілёўская 1 (7,7%) 1 (7,7%) 2 (15,4%) 4 (30,7%) 5 (38,5%)
6 Мінская 1 (7,7%) 2 (15,4%) 2 (15,4%) 2 (15,4%) 6 (46,1%)
7 Мінск 2 (15,4%) 8 (61,5%) 2 (15,4%) -- 1 (7,7%)
Разам: 10(10,9%) 27 (29,7%) 11 (12%) 15 (16,5%) 28 (30,7%)

Каментар: інфармацыя адносна прадстаўніцтва палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў пададзеная з улікам усіх палітычных партыяў і грамадзкіх арганаізацыяў, у тым ліку праўрадавых партыяў, афіцыйных прафсаюзаў і грамадзкіх арганізацыяў, якія фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэту (КПБ, Аграрная партыя, БРСМ, саюзы ветэранаў і г.д.).У той жа час прадстаўнікі такіх грамадзкіх арганізацыяў, як РГА БХК, ГА «Праваабарончы цэнтр «Вясна», ГА «Фонд імя Льва Сапегі» і інш., якія вылучаліся ў склад абласных камсіяў, не былі ўключаныя ў іх.
Інфармацыя адносна сяброў камісіяў -- прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіраваньня, мясцовай улады пададзеная з улікам толькі тых сяброў камісіяў, якія былі ўключаныя ў склад камісіяў Прэзідыўмамі адпаведных абласных Саветаў дэпутатаў і выканкамамі.
У апошнім слупку адлюстраваная колькасьць сяброў абласных камісіяў, вылучаных шляхам падачы заяваў ад грамадзянаў. Вялікая частка вылучаных зьяўляюцца кіраўнікамі ці прадстаўнікамі кіруючых органаў прадпрыемстваў, дзяржаўных органаў.

Пры аналізе дадзеных аб складзе абласных і Мінскай гарадзкой камісіі можна зрабіць наступныя высновы:
1. Найменьшае прадстаўніцтва ў камісіях належыць сябрам палітычных партыяў (Віцебская – КПБ і ЛДПБ; Магілёўская – ЛДПБ; Гродненская – Аграрная партыя і КПБ; Гомельская – ПКБ; Мінская абласная – ЛДПБ; Брэст – КПБ; г. Мінск – ЛДПБ і КПБ). Пры гэтым не забясьпечанае прадстаўніцтва ў камісіях сяброў такіх дэмакратычных партыяў, як Партыя БНФ, АГП, БСДП (НГ), БСДГ і інш.
2. Найбольшае прадстаўніцтва ў камісіях маюць сябры, вылучаныя шляхам падачы заяваў ад грамадзянаў. Паколькі вялікая частка вылучаных зьяўляюцца кіраўнікамі ці прадстаўнікамі кіруючых органаў прадпрыемстваў, дзяржаўных органаў, то можна зрабіць выснову, што гэткі шлях вылучэньня быў скарыстаны ўладамі дзеля стварэньня выгляду таго, што пры фармаваньні тэратарыяльных камісіяў яны выконвалі прынцып шырокай рэпрэзентатыўнасьці прадстаўнікоў беларускай грамадзкасьці. Напрыклад, у Гродненскай абласной камісіі шляхам падачы заяваў ад грамадзянаў былі вылучаныя дырэктар УПВП “Гроднааблаграхімізацыя” Карповіч П.І., Генеральны дырэктар ААТ “Гродненскі камбінат будаўнічых матэрыялаў” Лучына Л.А.. У Гомельскую абласную камісію шляхам падачы заяваў ад грамадзянаў былі вылучаныя начальнік інсьпекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Буда-Кашалёўскаму раёну Маёрчык В.Я., начальнік Упраўленьня жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту Міхасёў У.І. і інш.
3. Пры вылучэньні ў склад камісій ад працоўных калектываў назіраецца тая ж тэндэнцыя, што апісаная вышэй. Сярод вылучаных у склад камісіяў ад працоўных калектываў амаль выключна кіраўнікі прадпрыемстваў, альбо прадстаўнікі адміністрацыі прадпрыемстваў, прадстаўнікі дзяржаўных органаў. Напрыклад, у Гомельскую абласную камісію ад працоўнага калектыву РУП “Гомельскі завод “Камунальнік” быў вылучаны яго дырэктра Стахейка Н.П., у Брэсцкую абласную камісію ад працоўнага калектыву апарату Жабінскага райвыканкаму быў вылучаны А. Каляда і г.д.

Аналіз
складу тэрытарыяльных (гарадзкіх, гарадоў абласнога падкарадкаваньня) камісій па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

У прыведзенай ніжэй табліцы прыводзяцца дадзеныя пра склад сфармаваных тэрытарыяльных (гарадзкіх, гарадоў абласнога падкарадкаваньня) камісіяў па правядзеньні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Аналіз праводзіўся па спосабах вылучэньня сяброў камісіі. Пры дадзеным аналізе выкарыстоўвалася інфармацыя, зьмешчаная ў афіцыйных сродках масавай інфармацыі.
Усяго ў Рэспубліцы Беларусь ўтворана 20 гарадзкіх камісіяў гарадоў абласнога падпарадкаваньня. Аналіз складу гэтых камісіяў праводзіўся па дадзеных з 10 гарадзкіх камісіяў і дазволіў вызначыць агульныя тэндэнцыі падчас іх фармаваньня.
№ Горад Прадстаўнікі палітычных партыяў (%) Прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў, прафсаюзаў (%) Прадстаўнікі органаў мясцовага самакіраваньня, органаў мясцовай улады, дзяржструктур
(%) Прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў (у т.л. прадпрыемстваў бюджэтнай сферы), (%) Сябры камісіяў, вылучаныя ад грамадзянаў, (%)
1 Гомель 3 (23,1%) 1 (7,7%) 2 (15,4%) 1 (7,7%) 5(38,5%)
2 Магілёў 1 (9,1%) - - 3 (27,3%) 7 (63,6%)
3 Гродна 2(15,4%) 2(15,4%) 2(15,4%) 4 (30,8%) 4 (30,7%)
4 Наваполацк 1 (7,7%) 2(15,4%) - 6 (46,1%) 4 (30,8%)
5 Мазыр 1 (7,7%) 2(15,4%) 1 (7,7%) 4 (30,7%) 5(38,5%)
6 Жодзіна 1 (7,7%) - 2(15,4%) 1 (7,7%) 9 (69,2%)
7 Барысаў 1 (7,7%) 1 (7,7%) - 2(15,4%) 10 (76,9%)
8 Баранавічы 1 (7,7%) 3 (23,1%) 1 (7,7%) 1 (7,7%) 7 (53,8%)
9 Пінск 1 (7,7 %) 1 (7,7%) 2 (15,4%) 4 (30,7%) 5 (38,5%)
10 Маладэчна 1 (7,7%) - 2 (15,4%) 2(15,4%) 8 (61,5%)
Разам: 13 (10,1%) 12 (9,4%) 12 (9,4%) 28 (21,9%) 64 (50%)

Пры аналізе дадзеных пра склад гарадзкіх камісіяў гарадоў абласнога падпарадкаваньня назіраюцца тыя ж тэндэнцыі, што і пры фармаваньні абласных камісіяў -- спроба ўладаў стварыць выгляд таго, што яны выконвалі прынцып шырокай рэпрэзентатыўнасці прадстаўнікоў беларускай грамадзкасьці.
Так, найбольшае прадстаўніцтва ў гарадзкіх камісіях гарадоў абласнога падпарадкаваньня маюць сябры, якія былі вылучаныя шляхам падачы заяваў ад грамадзянаў, але зноў жа вялікая частка вылучаных з'яўляюцца кіраўнікамі ці прадстаўнікамі кіруючых органаў прадпрыемстваў, дзяржаўных органаў. Так, напрыклад, шляхам падачы заяваў ад грамадзянаў у Гомельскую гарадзкую камісію былі вылучаны А. Гаркоў – начальнік упраўленьня аховы правапарадку і прафілактыкі УУС аблвыканкаму, А. Купрэйчык – першы сакратар Гомельскай гарадзкой арганізацыі БРСМ. У Наваполацку ў склад гарадзкой камісісі былі вылучаныя шляхам падачы заяваў ад грамадзянаў В. Мартыненка – заведуючая аддзелам арганізацыйна- кадравай работы Наваполацкага гарадзкога выканаўчага камітэту, П. Гусараў – кіраўнік справамі Наваполацкага выканаўчага камітэту, І. Крывель – намесьнік генеральнага дырэктара па інфармацыйна –выхаваўчай працы, кадрах і сацыяльнаму развіцьцю ААТ “Нафтан”і г.д.
Падобная сітуацыя і з вылучэньнем сяброў камісіяў ад працоўных калектываў. Як правіла, гэткім шляхам у камісіі вылучаліся прадстаўнікі адміністрацыі прадпрыемстваў і іх кіраўнікі. Напрыклад, у Магілёўскую гарадзкую камісію вылучаная Вігура Н.В. – ад працоўнага калектыву Магілёўскага выканаўчага камітэту; у Гродненскую – намесьнік начальніка ўнітарнага гарадзкога прадпрыемтсва “Гродненскае тралейбуснае ўпраўленьне” Нерад Ю.Ф.; у Мазырскую – Пашынскі М.М. – упраўляючы справамі Мазырскага гарадзкога выканаўчана камітэту і г.д.

Такім чынам, на падставе праведзенага аналізу складу тэрытарыяльных камісій па правядзеньні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, можна зрабіць высновы пра тое, што пры фармаваньні камісіяў былі парушаныя патрабаваньні арт. арт. 11, 35 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, парушаны прынцып шырокага прадстаўнічага характару пры фармаваньні камісіяў і прынцып незалежнасьці ад выканаўчай улады.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international