Кобрын: Зарэгістраваная ініцыятыўная група Аляксандра Меха

2008 2008-07-22T12:11:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

21 ліпеня камісія Кобрынскай выбарчай акругі № 12 зарэгістравала ініцыятыўную групу прэтэндента ў кандыдаты Аляксандра Меха, сябра Партыі БНФ, уключанага ў адзіны сьпіс кандыдатаў ад АДС.

Нагадаем, што інжэнер высокай кваліфікацыі Кобрынскага ўпраўленьня магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз”, быў звольнены па заканчэньні тэрміну гадавога працоўнага кантракту. Насамрэч, як сьведчыць ягоная гутарка з начальнікам мясцовага аддзелу КДБ Басько і начальнікам ўпраўленьня Галашкам (дыктафонны запіс зафіксаваў гэтую размову, якая надрукавана ў газэце “Народная Воля” №№101-102 ад 11 ліпеня 2008г.), яго звольнілі за намер прыняць удзел у выбарах у парлямант.

А 8 гадзіне раніцы Алесь Мех выслаў скаргу старшыні Цэнтарвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай аб парушэньні  Выбарчага кодэксу. Пасьля гэтага ён пайшоў у Кобрынскі РАУС да Дзьмітрыя Сушкова, інспектара крымінальнага вышуку. Там у Алеся Меха ўзялі тлумачэньні, дзе ён быў 3 ліпеня. Акрамя кандыдата дапыталі ягоных сябраў, таксама ўдзельнікаў выбарчай кампаніі, Яўгена Лук’янчанку, сябру акруговай выбарчай камісіі №12 вылучанага ад ПБНФ, і Алеся Страчука (сябру ініцыятыўнай группы прэтэндэнта ў кандыдаты Алеся Меха).

А 17-30 пасьля паседжаньня акруговай выб камісіі №12 Алесь Мех атрымаў пасьведчаньне сябра ініцыятыўнай групы па збору подпісаў і падпісныя лісты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international