viasna on patreon

Актывіста затрымалі за майку з надпісам “Жыве Беларусь”

2008 2008-07-22T11:03:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Тры гадзіны ўтрымлівалі ў Ленінскім аддзеле міліцыі непаўналетняга актывіста Стаса Сенакосава. Хлопца затрымаў нарад міліцыі а палове на сямнаццатую. Паводле міліцыянтаў, актывіст нібыта расклейваў маладафронтаўскія налепкі. Сябрам жа падчас канваіраваньня Стас пасьпеў паведаміць, што прычынай яго затрыманьня сталася апранутая на ім майка з надпісам “Жыве Беларусь”.  лопца вызвалілі, калі па яго прыехала маці.

За майку з надпісам “Жыве Беларусь” Стаса Сенакосава ужо затрымлівалі. Гэта адбылося трэцяга ліпеня падчас урачыстасьцяў з нагоды адкрыцьця ў Магілёве ратушы. Тады разам з ім былі затрыманыя яшчэ сем актывістаў.  "сьведкі" ўзялі адбіткі пальцаў

Тры гадзіны дапытваў сёньня сьледчы камітэту дзяржаўнай бясьпекі маёр Жукаў магілёўскага праваабаронцу Зьмітра Антончыка. У КДБ актывіста выклікалі позвай як сьведку ў справе выбуху ў Менску чацьвёртага ліпеня.

Зьміцер Антончык паведаміў, што акрамя пытаньняў дзе ён быў трэцяга й чацьвёртага ліпеня ў яго ўзялі адбітку пальцаў. Спадар Антончык лічыць, што гэтая працэдура была зроблена з парушэньнем заканадаўства, бо яго выклікалі не як абвінавачванага, а як сьведку. Прэтэнзіі актывіста былі адхіленыя.

На Магілёўшчыне акрамя Зьмітра Антончыка па справе выбуху ў Менску 10 ліпеня дапытвалі ў КДБ і намесьніка старшыні гарадзкой арганізацыі партыі БНФ Зьмітра Салаўёва. Паводле Салаўёва яго дапытваў сьледчы КДБ маёр Ігар Грабаеў.

Шостага ліпеня міліцыянты з Чэрыкава й Клімавічаў дапытвалі тамтэйшых грамадзкіх актывістаў і журналістаў Сямёна Панізоўцава й Сяргея Аржанцава ці чулі яны пра здарэньне ў Менску ў ноч з трэцяга на чацьвёртага ліпеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства