Галоснасьці на Гарадзеншчыне ўсё меней

2008 2008-07-18T14:57:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Інфармацыя пра ўтварэньне акруговых выбарчых камісій на Гарадзеньшчыне меньш адкрытая ў параўнаньні з мінулымі выбарамі ў палату прадстаўнікоў. Так, цяпер раённыя газеты не друкуюць падрабязнай інфармацыі па кожнаму ўлучанаму ў склад камісіі сябру. Напрыклад, ваўкавыская раённая газета “Наш час” ад 16 ліпеня 2008 году абмежавалася толькі публікацыяй імёнаў і прозьвішчаў членаў камісіі па 48-й выбарчай акрузе. Трэба азначыць, што прадстаўнік ад партыі БСДГ Сяргей  Антошанкаў там ня ўключаны ў камісію.

 

Яшчэ больш сьціслую інфармацыю дала Гродзенская раённая газета “Перспектива” па Гродзенскай сельскай акрузе № 52. А Лідская раённая газета апублікавала толькі прозьвішчы кіраўнічай тройкі Дзятлаўскай акругі №55. Раней жа, друкуючы прозьвішчы сябраў камісіі, ва ўсіх мясцовых газетах давалася поўная інфармацыя пра тое, якім шляхам вылучаны той ці іншы прадстаўнік, а таксама месца працы вылучэнца.

 

Але нават пры такой сціплай інфармацыі па Гарадзеньшчыне на сёньняшні дзень апублікаваныя спісы сяброў толькі гэтых акруговых камісій. Астатнія па-ранейшаму чамусьці зацягваюць інфармаваньне выбаршчыкаў.

  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international