Судовы працэс па скарзе Партыі БНФ на пісьмовае папярэджаньне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па ліквідацыі арганізацыйных структураў партыі прызначаны на 14 красавіка.

2005 2005-04-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла прэс-служба партыі БНФ.
Такое рашэньне прыняла 31 сакавіка падчас распарадчага паседжаньня ў Вярхоўным судзе судьдзя Натальля Кулік.
Міністэрства юстыцыі Беларусі абвінавачвае Партыю БНФ у разьмяшчэньні больш за 80 арганізацыйных структураў партыі ў жылых кватэрах, што, на думку Мінюста, з'яўляецца парушэньнем арт. 8 Жыльлёвага Кодэксу Рэспублікі Беларусь. Згодна з гэтым артыкулам, жыльлёвыя памяшканьні павінны скарыстоўвацца толькі для пражываньня грамадзянаў. Згодна прапанове Мінюста, усе азначаныя арганізацыйныя структуры Партыі БНФ па ўсёй Беларусі павінны быць ліквідаваныя.
"Зважаючы на тое, што судовая сістэма ў Беларусі не з'ўляецца незалежнай, а таксама ўзгадваючы практыку працы судьдзі Кулік, якая ў свой час ліквідавала праваабарончы цэнтр "Вясна", не прыходзіцца спадзявацца, што гэты працэс будзе адрозьнівацца ад шэрагу іншых". Так пракаментаваў сітуацыю юрыстУладзімер Лабковіч.
Паводле сп. Лабковіча, працэс па зьнішчэньню арганізацыйных структураў палітычных партый, які распачаў Мінюст, не мае нічога агульнага з беларускім заканадаўствам, а носіць выключна палітычны характар. "Ні ў адным нарматыўным акце не ўтрымліваецца патрабаваньне да арганізацыйных структураў палітычных партый мець юрыдычныя адрасы". Да таго ж, па словах сп. Кулік, самі тэксты папапярэджаньняў Міністэрства юстыцыі Беларусі, "не зусім абгрунтаваныя і поўныя". Але Партыя БНФ усёж такі вырашыла ўдзельнічаць у гэтым працэсе, каб яшчэ раз указаць на тое, што палітычныя партыі ў Беларусі знаходзяцца ў діскрымінацыйным становішчы, адзначыў сп. Лабковіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international