Кобрынскаму актывісту Аляксандру Меху пагражаюць

2008 2008-07-16T13:46:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 ліпеня кобрынскаму актывісту Аляксандру Меху патэлефанавалі з пагрозамі. Вось што расказаў сам Аляксандр: “8 ліпеня 2008 года у 12.11 мне патэлефанавалі на  мабільны тэлефон. Я прыняў выклік. Той, хто тэлефанаваў, адразу пачаў нецэнзурна выказвацца, абражаць, пагражаць мне. Я перапыніў яго і сказаў:  "Я больш ня буду з вамі размаўляць". Потым адключыў тэлефон. На маім апараце зафіксаваўся нумар абанента - +375164225659.

У тэлефонным даведніку гэты нумар зарэгістраваны на прыёмную дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. На наступны дзень, 9 ліпеня, я падаў заяву на імя пракурора Кобрынскага раёна М.І. Запарошчанкі  з патрабаваньнем знайсьці таго, хто пагражаў мне, каб прыцягнуць да адказнасьці паводле дзеючага заканадаўства. Я таксама сустрэўся з пракурорам і заявіў, што лічу гэтыя пагрозы зьвязанымі з маім намерам прыняць удзел у выбарах у парламент, маючых адбыцца ў верасьні 2008 года. Адказ на маю заяву абяцалі даць на працягу 10-ці дзён”. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international