Беларускія праваабаронцы сустрэліся ў Жэнэве з прадстаўніком ААН

2005 2005-03-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода.

Беларускія праваабаронцы сустрэліся ў Жэнэве з памочнікам спэцпрадстаўніка генэральнага сакратара ААН Бэнам Маджыкадумі. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытаньні дапамогі беларускаму праваабарончаму руху.

Праваабаронцы зь Беларусі прыехалі ў Жэнэву на 61-ю сэсію Камісіі ААН па правах чалавека. 29 сакавіка на сэсіі прагучала справаздача адмысловага дакладчыка ААН па Беларусі Адрыяна Сэвэрына з крытыкай становішча з правамі чалавека ў Беларусі. Беларускі МЗС адрэагаваў на гэтую справаздачу заявай пра падвойныя стандарты і маніпуляцыю фактамі. Паводле памочніка спэцпрадстаўніка генэральнага сакратара ААН, гэта звыклая рэакцыя.

“Прадстаўнікі Беларусі не ўпершыню вышукваюць дробныя памылкі, каб праз гэта дыскрэдытаваць справаздачы ААН”, — сказаў Бэн Маджыкадумі на сустрэчы зь беларускімі праваабаронцамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international