Праваабарончы цэнтр “Вясна” зрабіў заяву, у якой выказаў рашучы пратэст у сувязі з грубым ігнараваннем прынцыпа дэмакратычнасці падчас фармавання тэрытарыяльных камісій па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

2002 2002-12-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ЗАЯВА

Рады Грамадскага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Вясна”
Мы, сябры Рады Грамадскага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Вясна”, выказваем рашучы пратэст у сувязі з грубым ігнараваннем прынцыпа дэмакратычнасці падчас фармавання тэрытарыяльных камісій па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.
Мы з трывогай адзначаем, што факты неўключэння ў склад тэрытарыяльных камісій па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў прадстаўнікоў дэмакратычных палітычных партый, дэмакратычных няўрадавых аб’яднанняў сведчыць пра тое, што ўлады груба праігнаравалі патрабаваньні Выбарчага кодэксу, у прыватнасьці, арт.35, які дае права прадстаўнікам палітычных партый і грамадзкіх аб’яднанняў, іх структурным падраздзяленням вылучаць сваіх прадстаўнікоў у адпаведныя тэрытарыяльныя камісіі.
З 13 448 сяброў тэрытарыяльных камісій палітычныя партыі прадстаўлены 61 чалавекам, што складае 0, 45 % ад агульнай колькасці сяброў камісій. Пры гэтым КПБ прадстаўлена 21 чалавекам, ПКБ – 19, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) – 5, Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі – 11, Аграрная партыя – 2, АГП – 1, Беларуская патрыятычная партыя – 1, Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды -1, Партыя БНФ -- 0.
Сярод прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый у склад камісій вайшлі прадстаўнікі БРСМ, Аб’яднання ветэранаў, Саюза ветэранаў вайны ў Аўганістане, Таварыства інвалідаў, Таварыства паляўнічых і рыбаловаў і інш. Трэба адзначыць, што большасць з гэтых арганізацыяў маюць фінансаванне з дзяржаўнага бюджэту Рэспублікі Беларусь.
Сярод сяброў камісій, вылучаных шляхам падачы заяваў ад грамадзянаў, назіраецца вялікая колькасць дырэктароў прадпрыемстваў, кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання. Такім шляхам беларускія ўлады ствараюць ілюзію прадстаўніцтва ў тэратарыяльных камісіях шырокай беларускай грамадзянскай супольнасці.
Мы вымушаны канстатаваць, што беларускія ўлады ў чарговы раз праігнаравалі прынцып шырокага прадстаўнічага характару камісій і працягваюць тэндэнцыю ажыццяўлення поўнага кантролю выбарчага працэсу.
У сувязі з гэтым мы звяртаемся да беларускай грамадзкасці і міжнароднай супольнасці з заклікам звярнуць увагу на факты ігнаравання асноўных прынцыпаў дэмакратычнасці выбарчага працэсу.
Мы патрабуем ад службовых асобаў краіны падрыхтоўкі і правядзення выбарчай кампаніі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Мінск, 12 снежня 2002 г.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international