Магілёўская вобласць: значна змянілася нарэзка выбарчых акругаў

2008 2008-07-07T15:09:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У параўнаньні з падзелам тэрыторыяў на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 2004 года сёлетняя нарэзка акругаў па Магілёўскай вобласці значна зьмянілася. Асобныя раёны былі “адарваныя” і далучаныя да іншых, а Кіраўскі ўвогуле атрымаўся падзеленым паміж Бабруйскай сельскай і Асіповіцкай выбарчымі акругамі. Гэта выклікала пэўную неразбярыху сярод асобаў, якія ў бліжэйшым будучым зьбіраюцца прыняць удзел у выбарах.

Атрымалася, што прэтэндэнты, у якіх ужо была даволі грунтоўна падрыхтавана глеба для працы па Кіраўскаму раёну (які чатыры гады таму адносіўся да Быхаўскай выбарчай акругі (у яе ўваходзілі Быхаўскі, Слаўгарадскі і Кіраўскі раёны), аказаліся як бы не пры справе.

Бабруйчанка Таісія Кабанчук скардзіцца, што ў яе ўжо былі наладжаны сувязі з людзьмі, якія маюць вопыт працы ў Быхаўскай акрузе старога ўзору, а зараз ёй прыходзіцца пачынаць “зандзіраваць” малазнаёмую Асіповіцкую акругу. “Я думаю, што ўлады спецыяльна перакраілі акругі, каб пасварыць нас, дэмакратаў, якія зьбіраюцца прыняць удзел у выбарах. Яны спадзяюцца, што мы зараз пачнем “высвятляць адносіны” і ў выніку разбяжымся па розных кутах”, - лічыць спадарыня Кабанчук.

Іншага меркавання прытрымліваецца Алесь Чыгір, былы дэпутат бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў, які зьбіраецца паспрабаваць свае сілы ў выбарах па Бабруйскай сельскай акрузе. “Думаю, што новая нарэзка акругаў звязана з дэмаграфічнай сітуацыяй. Звярніце ўвагу, што ў больш-менш буйных гарадах колькасьць насельніцтва за апошнія чатыры гады амаль не змянілася, а ў маленькіх гарадах, сельскіх раёнах – паменшылася. Калі казаць пра Бабруйскую сельскую акругу, то колькасць жыхароў тут паменьшылася ажно на чатыры сельсавета. Прынята, каб у адну выбарчую акругу ўваходзіла прыкладна 65 тысячаў чалавек, таму да нашай акругі і “прыклеілі” частку Кіраўскага раёна. Падобная сітуацыя і з Асіповіцкай акругай. Таму я цвёрда перакананы, што прычына пераразмеркаваньня тэрыторыяў зьвязана толькі з дэмаграфіяй”, - адзначае спадар Алесь.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international