Парсюкевіча перавядуць у Мінск

2008 2008-07-01T16:22:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

30-га чэрвеня палітвязня Сяргея Парсюкевіча адведалі ў Шклоўскай калоніі яго жонка Наталля і актывіст Руху “За Свабоду” Хрыстафор Жэляпаў.

Спадар Жэляпаў паведаміў, што ў Шклоўскай калоніі вельмі дрэнныя санітарныя ўмовы і медычнае абслугоўванне.

– Пра якасць харчавання можна казаць вельмі умоўна. Сяргей Парсюкевіч значна схуднеў. Калі мы наведалі медчастку і расказалі пра хваробы Сяргея,  супрацоўніца вельмі здзівілася. Сяргей ужо месяц у калоніі, а там, быццам бы, не ведаюць што у яго астма, язва, паліпоз.  У пакой, дзе жыве атрад Сяргея няма табурэтак зняволеныя могуць сесці толькі на ложак, дзе яны кладуцца спаць. Зняволеныя маюць толькі адзін камплект адзення, у якім працуюць і адпачываюць.

Да палітвязня Сяргея Парсюкевіча з боку адміністрацыі больш жорсткае стаўленне.

– На Сяргея ідзе моцны ціск, яго ўвесь час асабіста даглядаюць, спрабуюць справакаваць на парушэнне дысцыпліны, непадпарадкаванне. У яго есць грошы на рахунку, але яму дазваляюць выкарыстаць для пакупак толькі 35 тысяч у месяц.

Актывіст Руху таксама паведаміў, што нядаўна Сяргею настойліва прапанавалі напісаць заяву на перавод у 1-ю калонію ў Мінск. Адміністрацыя калоніі паабяцала, што у адваротным выпадку ён будзе пазбаўлены магчымасці атрымліваць перадачы, купляць ежу ў краме і яму забароняць спатканні.

Сяргей вымушаны быў пагадзіцца на перавод і зараз чакае этапу ў Мінск

Хрыстафор Жэляпаў упэўнены, што Сяргея Парсюкевіча ўлады імкнуцца маральна зламіць, шукаюць усялякія магчымасці ўтрымліваць яго ў вязніцы як мага болей, як небяспечнага для рэжыму чалавека.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international