Барысаў: Працягваецца вылучэньне ў акруговыя камісіі

2008 2008-07-02T16:46:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 2 ліпеня, прадстаўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі перадаў у Менскі аблвыканкам пратаколы збору Палітрады АГП аб вылучэньні прадстаўнікоў партыі ў акружныя выбарчыя камісіі. У прыватнасьці, для ўдзелу ў працы Барысаўскай гарадской акруговай камісіі №62 па правядзеньні парламенцкіх выбараў вылучаны старшыня Менскай абласной арганізацыі АГП барысаўчанін Леў Марголін.

 

Па меркаваньні Льва Марголіна, які раней двойчы вылучаўся па гэтай акрузе (раней ён меў № 77) у дэпутаты парламенту і абодва разы прайграў выбары кандыдату ад улады Віктару Гумінскаму, у склад камісіі ён не патрапіць, але спрабаваць усё роўна трэба.

 

Вылучаючы сваіх прэтэндэнтаў у склады акруговых камісій, апазіцыйныя дэмакратычныя партыі лічаць, што ўключэньне альбо неўключэньне ў іх склад прапанаваных кандыдатур стане адным з паказчыкаў намеру ўлад правесці свабодныя выбары.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international