Суд БНФ зь Мін’юстам адбудзецца 28 траўня

2008 2008-05-21T16:01:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня ў Вярхоўным судзе Беларусі адбылося папярэдняе абмеркаваньне прэтэнзіяў Грамадзкага аб’яднаньня Беларускі Народны Фронт (скарочаная назва ГА БНФ “Адраджэньне”) да міністэрства юстыцыі. Справа тычыцца папярэджаньня, якое БНФ атрымаў у красавіку за дзейнасьць незарэгістраванай Гарадзенскай абласной арганізацыі.

Прадстаўнік БНФ, юрыст Уладзімер Лабковіч патлумачыў “Свабодзе”, што ў Горадні на той час нельга было атрымаць памяшканьне для юрыдычнага адрасу ні ва ўласнасьць, ні ў арэнду. Па-другое, як заяўляе суразмоўца, рашэньне Мін’юста мае палітычны характар: яно накіравана на абмежаваньне ўплыву БНФ на маючыя адбыцца сёлета выбары ў парлямэнт.

“Міністэрства юстыцыі зыходзіць абсалютна з фармальнага боку і вельмі часта ў апошні час выносіць нам такія папярэджаньні. Пасьля даволі працяглай перапіскі з гэтым ведамствам мы прынялі рашэньне на тое, каб хаця б перапыніць гэту хвалю ціску як на ГА БНФ “Адраджэньне”, так і на партыю БНФ”.

Са словаў Уладзімера Лабковіча, паседжаньне Вярхоўнага суду прызначана на 10 гадзіну 28 траўня.

Грамадзкае аб'яднаньне Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” афіцыйна дзейнічае з 1991 году. Перарэгістравана Мін’юстам 13 верасьня 1999 году, пасьведчаньне № 00614.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international