Камунальнікі павінны выплаціць Таварыству аховы помнікаў гісторыі і культуры 300 000 долараў

2008 2008-05-16T17:25:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Арэндная камісія Мінгарвыканкама паведаміла Беларускаму Таварыству аховы помнікаў гісторыі і культуры, што не працягвае арэнду памяшкання ў будынку Траецкага прадмесця. Але старшыня таварыства Антон Астаповіч высветліў, што патрабаванні да высялення незаконныя з наступных прычынаў:

- Гэты будынак увесь час інвеставаўся на 60% за кошт Таварыства і на 40% за кошт Фонда міру. Пры высяленні мы маем права на атрыманне той сумы, на якую зрабілі ўнёсак у інвеставанне. А па грубых падліках гэта 300 000 долараў. Калі я заявіў пра гэта арэндадаўцу – камунальнаму прадпрыемству “Мінская спадчына”, - кажа спадар Астаповіч, - то гарадскія ўлады адразу далі адбой высяленню.

Але Таварыству ўсё адно не даюць спакою. Як распавёў Антон Астаповіч, 15 траўня яго выклікалі ў Міністэрства юстыцыі і правялі “прафілактычную размову” наконт таго, што арганізацыя “вядзе занадта актыўную дзейнасць”:

- Мне сказалі, што трэба рабіць усё ціха, па-сямейнаму, у межах Беларусі, а не крычаць на ўвесь свет. І яшчэ выказалі вялікую крыўду на тое, што я заявіў аб абвяшчэнні некаторых чыноўнікаў, разам з мэрам Паўлавым, невыязнымі. Дарэчы, я зразумеў, што гэтая размова адбылася з яго ініцыятывы, - распавёў Рацыі старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international