Дэпутаты зноў адмовілі ў акрэдытацыі журналістаў газеты «Ганцавіцкі час»

2008 2008-05-15T15:35:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Журналістам недзяржаўнай газеты «Ганцавіцкі час» зноў адмовілі ў акрэдытацыі ў Ганцавіцкім раённым савеце. Калі раней гэта зрабіў прэзідыюм мясцовага райсавета, дык цяпер — Брэсцкі абласны савет дэпутатаў.

Старшыня аблсавету Ашмянцаў сцвярджае, што «дзяржаўны орган не абавязваецца даваць акрэдытацыю журналістам». Чыноўнік спасылаецца не нейкую «дыскрэдытацыю органаў улады» і «дэзінфармацыю насельніцтва ў СМІ», пры якіх дзяржорган мае права адмовіць.

«Ганцавіцкі час» — тыднёвік, які распаўсюджваецца на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна накладам у амаль 3 тысячы асобнікаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international