“Маладыя дэмакраты” - за вуліцу імя Юрыя Захаранкі

2008 2008-05-08T14:57:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Напярэдадні гэтай трагічнай даты сябры моладзевага крыла АГП паспаўсюдзілі больш за дзве тысячы ўлётак у раёне вуліцы Жукоўскага ў Мінску, дзе да знікнення пражываў апальны палітык, з прапановаю жыхарам падтрымаць ідэю перайменавання гэтае вуліцы ў вуліцу імя генерала Захаранкі.

 

Пра мэты кампаніі “Нямецкай хвалі” распавёў намеснік старшыні моладзевага крыла АГП “Маладыя дэмакраты” Міхаіл Пашкевіч: “Гэтай акцыяй мы працягваем шырокую кампанію па перайменаванні адной з вуліцаў Мінску ў гонар Юрыя Захаранкі. На пачатку студзеня мы ўжо рабілі адпаведныя захады і пісалі звароты і ў Мінгарвыканкам, і ў адрас міністра Навумава з заклікам падтрымаць нашу ініцыятыву, але атрымалі адпіску, што гэтае пытанне нават не можа быць прынятае да разгляду з-за таго, што няма рашэння аб прызнанні генерала памерлым.

 

Але на дадзены момант мы вырашылі падрыхтаваць грамадзянаў, якія жывуць на вуліцы Жукоўскага, каб яны не казалі, што нічога не ведаюць пра нашу ініцыятыву і шляхам распаўсюду ўлётак і шляхам збору подпісаў выйсці на тое, каб хаця б адсоткаў 60 жыхароў вуліцы пагадзіліся, каб гэтую вуліцу перайменавалі. Тыя людзі, якія там больш-менш стала жывуць, добра ведаюць, хто такі Захаранка, і нават нашы актывісты былі здзіўленыя тым, што насамрэч людзі памятаюць і гатовыя аказваць падтрымку. Зараз мы бачым, што грамадскасць рэагуе добра, і можна рабіць далейшыя захады. То бок, ужо плануецца паўнавартасны збор подпісаў. Хаця мы яшчэ будзем раіцца з юрыстамі, каб не паўтарыць памылку Паўла Севярынца, таму што збор подпісаў таксама павінен неяк рэгулявацца”.

 

Нагадайма, што Юры Захаранка, які займаўся стварэннем незалежнага Саюзу афіцэраў, быў скрадзены ўвечары 7 траўня 1999 году непадалёк ад уласнага дому. У дачыненні да яго выкрадання падазраюцца некаторыя высокапастаўленыя чыноўнікі з найбліжэйшага атачэння кіраўніка беларускае дзяржавы. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international