Прэвентыўнае затрыманне

2008 2008-05-02T14:59:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Магілёве падчас афіцыйнага дзяржаўнага мітынга прысвечанага Дню працы быў затрыманы рабочы-будаўнік, сябра БСДП (Грамады) Мікола Расюк.

– Я дамовіўся сустрэцца са сваім працоўным калектывам каля "Дом Быта", але быў затрыманы на падыходзе да яго, – распавядае Мікола Расюк. Адзін з міліцыянераў сказаў, што я падазраюся ў нейкім злачынстве і што для разбіральніцтва мне неабходна прайсці ў Ленінскі РАЎС. Пасля таго, як я зразумеў, што маім планам, прайсціся са сцягам Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі разам з мітынгуючымі не ўдасца здзяйсніцца, я дастаў сцяг і абматаў яго вакол сябе. На дзіва, міліцыянты не мелі нічога супраць.

У Ленінскім РАЎСе Міколу Расюка пратрымалі крыху больш чым за дзве гадзіны. Міліцыянты запытвалі яго, ці быў ён некалькі дзён назад у Пінску, дзе адбылося злачынства, якое здзейсніў чалавек, які знешне вельмі падобны на Міколу Расюка. На гэта Мікола патлумачыў, што ў гэты час знаходзіўся ў Магілёве.

– У мяне было каля двух дзесяткаў асобнікаў газеты "НАШ Магілёў", якія мне вярнулі пасля дагляду рэчаў. Некалькі асобнікаў узялі быццам бы для азнаямлення. Партыйны сцяг таксама не забіралі. Я таксама распавёў супрацоўнікам міліцыі пра тое, што такое дэмакратыя і якія павінны быць узаемаадносіны на працы паміж начальнікам і падначаленым. Яны слухалі і згаджаліся, – гаворыць рабочы-будаўнік.

Пасля таго як мітынг скончыўся, Міколу Расюка адпусцілі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international