Назіральнікі ад Беларусі ў Кыргызстане выкрылі дзесяткі фактаў грубага парушэньня выбарчага заканадаўства

2005 2005-02-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Місія назіральнікаў ENEMO, якая праходзіла ў Кыргызстане 27 лютага, палічыла парламенцкія выбары недэмакратычнымі і непразрыстымі. З аднаго боку, зазначалася даволі дакладная працэдура працы ўчастковых камісіяў, заканадаўча добра прапісаныя працэдуры падліку галасоў, усё, што датычылася непасрэдна працы ўчастковых камісіяў, З другога боку, зазначаліся масавыя факты подкупу выбаршчыкаў, выкарыстаньне адміністратыўнага рэсурсу, падлогу пратаколаў участковых камісіяў на ўзроўні акруговых камісіяў.
Тры назіральнікі ад Беларусі, сябры "Вясны" Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч і Ўладзімір Вялічкін, якія працавалі ў розных рэгіёнах Кыргызстану, цалкам згодныя з высновамі місіі назіральнікаў ад ENEMO, бо яны самі непасрэдна выкрылі дзесяткі фактаў грубага парушэньня выбарчага заканадаўства з боку выбарчых камісіяў і выканаўчых уладаў, у тым ліку такія, як факты перапісваньня выбарчых пратаколаў участковых выбарчых камісіяў у акруговых камісіях, прысутнасьць на ўчастках прадстаўнікоў выканаўчых уладаў, факты ціску на выбарцаў, факты подкупу выбарцаў і г.д. Найбольш яркія факты парушэньняў выбарчага заканадаўства былі прыведзеныя У.Лабковічам на прэс-канферэнцыі ENEMO, праведзенай для журналістаў.
Тым не меньш, беларускія назіральнікі адзінадушныя -- кыргызскае выбарчае заканадаўства значна больш дэмакратычнае за беларускае, якое нават на фоне выбарчых заканадаўстваў краінаў СНД, нават такіх, як Кыргызстан і Азербайджан, выглядае поўным нонсэнсам.
Вынікі назіральнікаў ад АБСЕ пасьля парламенцкіх выбараў у Кыргызстане таксама несуцяшальныя. Яны таксама выявілі вялікую колькасьць парушэньняў, якія не дазваляюць лічыць гэтыя выбары дэмакратычнымі і празрыстымі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international