У адносінах былога кандыдата у дэпутата ад АГП Аляксандра Цынкевіча ўзбуджаная крымінальная справа па факце паклёпа ў адносінах прэзідэнта па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.2 с.367 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.

2005 2005-02-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 лютага пракурор Цэнтральнага раёну г.Мінска Хадатовіч В., разгледзеўшы матэрыялы, якія паступілі з Цэнтральнай камісі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэферэндумаў, пастанавіў узбудзіў крымінальную справу па факце паклёпу на прэзідэнта. Інфармацыя тычылася зьместу агітацыйных улётак, якія распаўсюджвалі кандыдаты.

24 лютага Цынкевіч быў выкліканы ў пракуратуру да сьледчага Мікалаева А.А. які спрабаваў правесьці допыт ў якасьці “сьведкі”. Справа ў тым, што сьведка ў адрозьненьне ад падазраваемых не можа адмовіцца ад дачы паказаньняў. Пра гэта Цынкевіч і быў папярэджаны сьледчым. Аднак Цынкевіч, адмовіўся ад адказаў на пытаньні сьледчага ў адпаведнасці з арт. 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які гарантуе права не даваць паказаньні супраць сябе.

А.Цынкевіч не выключае, што ён будзе прыцягнуць ў якасьці падазраваемага ці абвінавачваемага па дадзенай крымінальнай справе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international