Беларускiя жанчыны просяць ануляваць узнагароду, дадзеную Валянцiну Сукалу

2008 2008-03-29T12:34:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Больш за 50 беларускiх жанчын просяць ануляваць узнагароджанне старшынi Вярхоўнага суда Валянцiна Сукалы прэмiяй Маскоўскага клуба юрыстаў "Фемiда" за 2007 год. Пра гэта гаворыцца ў адкрытай адозве групы жанчын з розных рэгiёнаў Беларусi, якiя пацярпелi ад асаблiва цяжкiх злачынстваў, сваячак асуджаных i не згодных з рашэннямi судоў па сваiх грамадзянскiх справах.

Адозва, пад якой стаяць подпiсы 51 жанчыны, адрасавана Маскоўскаму клубу юрыстаў, а таксама Мiжнароднаму саюзу юрыстаў (Масква) i Беларускаму рэспублiканскаму саюзу юрыстаў, якi вылучыў кандыдатуру В.Сукалы на ўзнагароджанне.

У адозве, у прыватнасцi, паведамляецца, што 16 лютага 2008 года газета "Советская Белоруссия" назвала ўручэнне прэмii "Фемiда" старшынi Вярхоўнага суда В.Сукалу "сур'ёзным прафесiйным прызнаннем высокай якасцi работы беларускай судовай сiстэмы". Аўтары адозвы не згодныя з такой "неаб'ектыўнай ацэнкай работы" айчынных судоў. "З органа, якi вырашае канфлiкты на падставе закона, беларуская судовая сiстэма ператварылася ў орган, якi стварае напружанасць у грамадстве", — падкрэслiваецца ў адозве.

Яе аўтары прыкладаюць матэрыялы па шасцi справах, што прайшлi ўсе судовыя iнстанцыi краiны, у тым лiку i Вярхоўны суд. Сярод iх справа жыхара Салiгорска (Мiнская вобласць) Аляксандра Буд-Гусаiма, пажыццёва асуджанага за забойства егера; жыхара вёскi Мiнойты Лiдскага раёна Гродзенскай вобласцi Рамiза Мамедава, асуджанага на 24 гады пазбаўлення волi ў калонii ўзмоцненага рэжыму за забойства стрыечнай сястры, а таксама справа мiнчанкi Галiны Юбко, якая спрабавала прыцягнуць да адказнасцi загадчыка прыёмнай Адмiнiстрацыi прэзiдэнта Пятра Катушкiна за паклёп.

Трэба зазначыць, што нядаўна гэтая ж група жанчын звярталася да прэзiдэнта з прапановай "прыняць неадкладныя меры ў дачыненнi да кiраўнiцтва Вярхоўнага суда".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international