Хрысціянскія дэмакраты падвяргаюцца рэпрэсіям

2008 2008-03-31T14:36:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Цягам апошніх дзён дзесяткі сябраў аргкамітэта БХД падвергнуліся рэпрэсіям. На рахунку незаконных дзеяньняў з боку дзяржавы звальненьне з працы рэгіянальнага каардынатара аргкамітэта БХД па Гомельскай вобласьці Паўла Наздры,  зьняволеньні больш дзесяці сябраў аргкамітэта БХД, пакараньні ў выглядзе штрафаў, крымінальная справа, заведзеная на Кацярыну Салаўёву.

Звольнены з працы актывіст БХД Павал Наздра, на якога папярэдне было напісана шэраг беспадстаўных вымоваў. Ціск з боку кіраўніцтва Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, дзе працаваў Павал, пачаўся з лютага 2008 года.

У гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня падчас зьняволення трымалі галадоўку сябры аргкамітэта БХД Кастусь Жукоўскі  і Андрусь Цянюта. Гомельскія актывісты былі затрыманы перад сьвяточнай акцыяй 25 сакавіка.

Пасьля разгону сьвяточнай акцыі 25 сакавіка ў судах Менска, Баранавіч, Жодзіна 15 сябрам БХД абвесьцілі незаконныя прысуды  ў выглядзе зьняволеньня ад 5 да 15 сутак і штрафаў. Сярод пакараных была Кацярына Салаўёва, зьняволеная на 5 сутак, на якую заведзена крымінальная справа. Суд над дзяўчынай па абвінавачваньні ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі адбудзецца 8 красавіка ў Полацку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international