«Новы час» атрымаў два папярэджанні

2008 2008-03-31T13:51:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Недзяржаўная газета «Новы час» атрымала адразу два папярэджанні ад Міністэрства інфармацыі.

Папярэджанні падпісала 25 сакавіка намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Як паведаміў прэс-службе БАЖ шэф-эдактар выдання Аляксей Кароль, рэдакцыя даведалася пра гэта ў мінулую пятніцу.

Першае папярэджанне вынесена паводле арт. 11 Закона «Аб друку...» - за тое, што выданне ў належны тэрмін пісьмова не паінфармавала рэгіструючы орган пра змену мовы выхаду. У рэгістрацыйным пасведчанні пазначана, што «Новы час» выходзіць на беларускай і польскай мовах, а № №3,5,6,8 за гэты год выйшлі на беларускай і рускай мовах, — гаворыцца ў папярэджанні Мінінфармацыі.

У другім папярэджанні абвінавачанні выстаўляюцца па арт. 2 і 26 Закона «Аб друку...». Мінінфармацыі палічыла, што ў выходных дадзеных газеты няправільна ўказаны кіраўнік рэдакцыі — прыватнага выдавецкага унітарнага прадпрыемства «Час навінаў». Акрамя гэтага, прэтэнзіі міністэрства выклікала тое, што ў вышэйпералічаных нумарах газеты замест адной даты выхаду выдання ўказваюцца дзве.

Аляксей Кароль сцвярджае, што Мінінфармацыі памыляецца, бо кіраўніком рэдакцыі «Новага Часу» сапраўды з’яўляецца Алена Анісім — як і пазначана ў выходных дадзеных. А ўказанне дзвюх дат у кожным нумары штотыднёвіка папярэдне ўзгаднялася з Міністэрствам інфармацыі. Што да змены мовы, то, паводле Аляксея Караля, па-руску ў выданні друкавалася толькі праграма тэлебачання.

Аляксей Кароль лічыць, што прэтэнзіі міністэрства надуманыя, бо «не было больш зашто чапляцца». Ён паведаміў таксама, што найбліжэйшым часам збіраецца абскарджваць санкцыі Міністэрства. 

Як паведаміў прэс-службе БАЖ кіраўнік сектару рэгістрацыі СМІ і кантролю за выкананнем заканадаўства Мінінфармацыі Віктар Гурэцкі, калі рэдакцыя выправіць згаданыя недахопы, то ніякія больш жорсткія санкцыі ёй не пагражаюць. Ён зазначыў таксама, што за ўказанне падвойных дат выхаду  міністэрства цяпер будзе караць і іншыя выданні.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international