Маладафронтавец Андрусь Цянюта на знак пратэсту галадае ў ізалятары

2008 2008-03-28T14:51:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня аднаму зь лідэраў аргкамітэту партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя Паўлу Севярынцу з гомельскага ізалятара патэлефанаваў (!) кіраўнік Маладога Фронту горада Гомеля, Андрусь Цянюта. Хлопец паведаміў, што працягвае трымаць галадоўку пратэста супраць незаконнага затрыманьня.

Са словаў Паўла Севярынца, голас у Андруся быў даволі бадзёрым й трымаецца маладафронтавец добра. Трэба дадаць, што Андрусь Цянюта павінен выйсьці на волю праз 3 дні. Хлопец быў асуджаны напярэдадні Дня Незалежнасьці Беларусі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за тое, што нібыта "зьбіваў" супрацоўнікаў КДБ у цывільным перад сваім пад'ездам на вачох у міліцыянтаў. Адразу ж пасьля затрыманьня Цянюта абвесьціў аб тым, што будзе галадаваць у знак пратэста супраць незаконных дзеяньняў прадстаўнікоў праваахоўных ворганаў. Як паведаміў Андрусь, сядзіць ён адной камэры зь сябрам гомельскага аргкамітэту БХД Кастусём Жукоўскім, а тэлефон у ізалятары ўсталявалі пасьля неаднаразовых скаргаў праваабаронцаў і зараз усе затрыманыя, у якіх ёсьць тэлефонныя карткі, маюць магчымасьць абсалютна законна трымаць сувязь са сваімі роднымі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international