Суд над Кацярынай Салаўёвай прызначаны на 27 сакавіка

2008 2008-03-19T09:09:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзя Полацкага гарадскога суду Алена Марозава 27 сакавіка ў 15-00 пачне разгляд крымінальнай справы моладзевай актывісткі Кацярыны Салаўёвай. Яна абвінавачваецца ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”. Паводле артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь, полацкая актывістка можа быць пазбаўлена волі на тэрмін да 2 год.

Кацярыне некалькі разоў пагражалі адлічэньнем з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, а у студзені 2008 г. адлічылі з другога курса гісторыка-філялягічнага факультэту. Інтарэсы Кацярыны Салаўёвай у судзе будзе абараняць адвакат Аляксандр Галіеў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international