Нямецкае аддзяленне Amnesty International праводзіць акцыю за вызваленне Аляксандра Казуліна

2008 2008-03-13T18:35:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amnesty-big.jpg
Amnesty International

Amnesty International

Нямецкае аддзяленне міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International вырашыла зладзіць акцыю за вызваленне палітвязня Аляксандра Казуліна. Ніжэй змешчаны поўны тэкст прэс-рэліза з гэтай нагоды.

Amnesty International, Нямеччына
Прэс рэліз

Больш за 2 400 асоб ужо далучыліся да анлайн фота петыцыі з патрабаваннем вызваліць вязняў сумлення ў Беларусі. Гэтая акцыя Amnesty International пачалася ў траўні 2007 і была засяроджаная на становішчы Зміцера Дашкевіча і Аляксандра Казуліна. Amnesty International вітае вызваленне Зміцера Дашкевіча 23 студзеня 2008 і заклікае беларускія ўлады таксама неадкладна й безумоўна вызваліць Аляксандра Казуліна. У ліпені 2006 былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін быў асуджаны на пяць з паловай гадоў турмы.

К 25 сакавіка 2008 Аляксандр Казулін будзе знаходзіцца ў зняволенні ўжо два гады. К гэтай сумнай гадавіне Amnesty International пастараецца сабраць настолькі шмат фатакартак наколькі магчыма, і заклікае ўсіх далучыцца да петыцыі “твары для амністыі”.

Калі ласка, падтрымайце Amnesty International паслаўшы сігнал падтрымкі й салідарнасці з Аляксандрам Казуліным. Уздыміце свой голас супраць парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі!

Дашліце свае фота (памерам максімум 2мБ кожная) на адрас faces@belarus-actions.org. Калі ласка, трымайце на фота лозунг “Свабоду Аляксандру Казуліну” на вашым фотаю (Вы можаце загрузіць спецыяльныя ўзоры з http://www.belarus-actions.org на рускай, ангельскай і нямецкай мове.

Больш таго, вы можаце падтрымаць гэтую акцыю:

- робячы фота “твары для амністыі” сваёй сям’і, сяброў і калег

- паведамляючы людзям аб анлайн фотапетыцыі “твары для амністыі”

- публікуючы наш зварот на вебсайтах, у блогах і бюлетэнях

- змяшчаючы спасылкі на www.belarus-actions.org (там вы можаце знайсці бясплатныя банеры).

Калі ласка прыйміце да ўвагі, што мы заканчваем гэтую акцыю 28 сакавіка 2008.

Amnesty International, Нямеччына
Student Action Network

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства