Чыноўнікі Мінадукацыі гуляюць у футбол скаргай Франака Вячоркі

2008 2008-03-11T13:16:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Франак Вячорка

Франак Вячорка

 

Сябра Моладзі БНФ Франак Вячорка, атрымаў адказ з Міністэрства адукацыі на сваю скаргу з нагоды адлічэньня з журфака БДУ. У лісце, у прыватнасьці паведамляецца, што скарга адлічанага студэнта накіраваная ў рэктарат БДУ.

 

Між тым, у Законе аб зваротах грамадзян РБ адмыслова пазначана пра недапушчальнасьць накіраваньня  скаргаў грамадзян непасрэдна ў установы і арганізацыі, дзеяньні якіх аспрэчваюцца. Цяжка растлумачыць такое дзеяньне чыноўнікаў такім бязглуздым прававым нігілізмам, хутчэй за ўсё у справе Франака Вячоркі працягвае дзейнічаць палітычная замова дзеючай улады.

Нагадаем, што 15 лютага дэкан факультэта журналістыкі БДУ Сяргей Дубовік паведаміў Франаку, што загадам рэктара за подпісам прарэктара ён адлічаны за "акадэмічную непасьпяховасьць". Франак Вячорка быў затрыманы 16 студзеня і арыштаваны на 15 сутак нібыта за нецэнзурную лаянку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international