«Витебский курьер» будзе абскарджваць рашэнне гаспадарчага суда

2008 2008-02-28T17:39:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

ЗАТ «Выдавецкі дом «Витебский курьер» (рэдакцыя недзяржаўнай газеты «Витебский курьер М») рыхтуе апеляцыйную скаргу ў Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці. 18 лютага гэты ж суд адхіліў скаргу Выдавецкага дома на дзеянні аблвыканкаму, які беспадстаўна адмаўляецца перарэгістраваць прадпрыемства.

Недзяржаўная газета «Витебский курьер М» перапыніла выхад летась увесну. Пасля гэтага Выдавецкі дом падаў у аблвыканкам дакументы на ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у Статут (перарэгістрацыю). 

Абласны выканаўчы камітэт у кастрычніку мінулага года прыняў станоўчае рашэнне, але праз месяц, 12 лістапада 2007 года, сам жа яго адмяніў. Пры гэтым абласныя чыноўнікі спасылаліся на тое, што рэдакцыя нібыта не ўзгадніла свайго размяшчэння з мясцовымі ўладамі, а памяшканне выдавецкага дома не адпавядае патрабаванням прэзідэнцкай Дырэктывы № 1 «Аб захадах па ўзмацненні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».

Кансультант ЗАТ «Выдавецкі дом «Витебский курьер» Павел Левінаў у інтэрвію прэс-службе БАЖ назваў падставы для адмовы «не проста фармальнымі, але і надуманымі». Калі рашэнне аблвыканкаму застанецца нязменным, недзяржаўная газета «Витебский курьер М» страціць магчымасць аднавіць дзейнасць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international