Акцыі ў падтрымку палітычных зьняволеных прайшлі ў Менску, Віцебску, Бруселі

2005 2005-01-31T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 студзеня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх палітычных зьняволеных Міхаіла Марыніча, Валерыя Леванеўскага і Аляксандра Васільева. Каля 200 чалавек выстраіліся ўздоўж прасьпекта Скарыны з патрэтамі палітычных зьняволеных, а таксама партрэтамі зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзьмітрыя Завадзкага і памерлага пры нявысьветленых абставінах Генадзя Карпенкі. Акцыя пачалася ў 14 гадзінаў і скончылася праз 45 хвілінаў без эксцэсаў. У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі дэмакратычных палітычных партыяў і актывісты моладзевага руху “Зубр”.

30 студзеня ў Віцебску прадстаўнікі дэжмакратычных палітычных партыяў правялі акцыю ў падтрымку беларускага палітзьняволенага МіхаілаМарыніча. Каля 40 чалавек стаялі з 14 да 15 гадзінаў на плошчы Свабоды з партрэтымі Міхаіла Марыніча. Падчас акцыі распаўсюджваліся ўлёткі “Свабоду Марынічц!”, каляндарыкі Радыё Свабода і незалежныя газеты.

Больш за 50 чалавек сабраліся ў цэнтры Бруселю 30 студзеня, каб выказаць пратэст асуджэньню вядомага беларускага палітычнага дзеяча Міхаіла Марыніча, які асуджаны да пяці гадоў пазбаўленьня волі. (паводле Хартыі-97)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international