Баршчэўскі адказаў на аглабельшчыну мінабаронаўскай газэты

2008 2008-01-31T16:33:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі накіраваў у адрас «Белорусской военной газеты» ліст у адказ на публікацыю «Дима Железниченко как зеркало несостоявшейся «васильковой революции».

У пачатку свайго ліста спадар Баршчэўскі адзначае, што аўтар згаданай перадавіцы Андрэй Максімаў дэманструе «поўнае няведаньне сучаснай гісторыі».

Лідэр Народнага фронту нагадвае, што БНФ «пасьлядоўна выступае за выкананьне палажэньня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь аб фактычным раўнапраўі беларускай мовы як дзяржаўнай і лічыць ужываньне беларускай мовы ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь ня толькі правамерным, а і патрэбным».

Лявон Баршчэўскі абвяргае закіды публіцыста газэты пра тое, што БНФ мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі да суседніх дзяржаў:

«Гэтае сьцьвярджэньне — плён дэзінфармаванасьці або хворага ўяўленьня вышэйназванага публіцыста, які, прынамсі, павінен быў бы дакладна ўказаць, якая бабуля нашаптала яму такія «зьвесткі».

У сваім артыкуле Андрэй Максімаў суадносіць грамадзянскую пазыцыю Зьмітра Жалезьнічэнкі з гісторыяй Другой сусьветнай вайны, узводзячы прыхільнасьць да беларскай мовы і гістарычных сымбаляў да калябарацыянізму, фашызму і масавых зьнішчэньняў мірнага насельніцтва.

«Гэты прыём узяты з арсэналу НКВДысцкай прапаганды і нічога, акрамя адчуваньня гідлівасьці, у мяне асабіста не выклікае. — піша Лявон Баршчэўскі. — Мой бацька, маёр у адстаўцы Баршчэўскі Пятро Мікалаевіч, прайшоў усю вайну, уключна з удзелам у бітве пад Масквой, у абароне Ленінграду, ва Ўсходнепрускай і Маньчжурскай апэрацыях, на жаль, пайшоў у лепшы сьвет ужо шмат гадоў таму. Калі б ён прачытаў аглабельшчыну А. Максімава, я не сумняваюся, ён бы назваў гэта яшчэ горшымі словамі…»

«Журналіст павінен ведаць межы прыстойнасьці, — зазначае пры канцы старшыня БНФ. — Зь пісаніны А. Максімава фактычна вынікае, што і дзяржаўная беларуская мова — гэта ледзьве не прыдумка розных калябарантаў».

«Хацелася, каб рэдакцыя паважанай газэты (якую, як афіцэр запасу, я павінен лічыць і сваёй) надалей не дапускала на свае старонкі непрафесійных публікацый, у якіх блытаецца "боб з гарохам".»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international