Будынак мінскай пратэстанскай царквы “Новае жыццё” (Саюз цэркваў хрысціянаў поўнага Эвангельля) апынуўся пад пагрозай руйнавання.

2004 2004-12-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністрацыя Маскоўскага раёну г.Мінску запатрабавала, каб да 1 студзеня была ліквідаваная “самавольнае будаўніцтва, якую вядзе рэлігійная абшчына” на сваім зямельным участку па адрасу Кавалёва,72 ў Мінску (раён былой вёскі Сухарава). Альбо ліквідацыя забудовы будзе здзейсненая “сіламі камунальных службаў”. Аб гэтым рашэнні адміністрацыя Маскоўскага раёну паведаміла ў лісце, які ў царкве “Новае жыццё” атрымалі 14 снежня. Ліст падпісаў Н.В. Скіпар, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёну г. Мінска.

“Мы не вядзем ніякіх будаўнічых работ,” – кажа адміністратар царквы Васіль Юрэвіч.

Паводле сп. Юрэвіча, ужо некалькі год царква намагаецца атрымаць ад уладаў дазвол на рэканструкцыю і перабудову кароўніка ў адпаведнасці са сваімі патрэбамі. “Мы лічым, што ў Мінгарвыканкаме распрацаваны план, з мэтай забраць у царквы зямлю і будынак. Нам адмаўляюць ў перарэгістрацыі, пастара пастаянна вызываюць у міліцыю. Пагроза знішчыць пабудову – чарговы крок ціску з боку ўлады,” – кажа Васіль Юрэвіч.

Пакуль веруючыя пазбаўленыя магчымасці збірацца на нядзельныя служэнні. Да нядаўняга часу на служэннях у царкве “Новае жыццё” прысутнічала ад 500 да 700 чалавек.

Ядвіга МАЦКЕВІЧ

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international