13 сьнежня ў Брусэлі Рада ў справах агульных пытаньняў і вонкавых дачыненьняў Эўразьвязу ўхваліла рашэньне пра тое, што палітыка эўрапейскага суседзтва ня будзе распаўсюджвацца на Беларусь.

2004 2004-12-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода.
Аднак Рада падкрэсьлівае, што гэтая палітыка "будзе адкрытая для Беларусі ды ўсіх міжземнаморскіх краін улучна зь Лібіяй тады, калі яны будуць адпавядаць неабходным для ўключэньня умовам". У той жа дзень Рада Эўразьвязу прыняла канчатковае рашэньне пра сьпіс тых беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўрапейскага Зьвязу.

"Рада прыняла супольную пазыцыю, накіраваную на ўвядзеньне абмежаваньняў на паездкі для чыноўнікаў зь Беларусі, адказных за фальшаваныя парлямэнцкія выбары й рэфэрэндум 17 кастрычніка 2004 году й за парушэньні правоў чалавека падчас мірных палітычных дэманстрацыяў у Менску пасьля выбараў і рэфэрэндуму.

Супольная пазыцыя пашырае сьпіс асобаў у агульнай пазыцыі 2004/661/CFSP [заўв. там згадваюцца спадары Шэйман, Сівакоў, Навумаў і Паўлічэнка] ды забавязвае дзяржавы-сябры зрабіць неабходныя захады, каб прадухіліць уезд на або транзыт праз іх тэрыторыі згаданых асобаў.

Абмежаваньні Эўрапейскага Зьвязу на паездкі будуць пашыраныя, каб ужывацца ў дачыненьні да Лідзіі Ярмошынай, старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі, і Юрыя Падабеда, камандзіра менскага АМОНу”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international