Сябра выбарчай камісіі, які пагражаў фізычнай расправай назіральніку Партыі БНФ, пакарана за хуліганства штрафам.

2004 2004-12-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. У Чыгуначным раённым судзе Віцебску адбыўся разгляд справы Андрэя Раміцана, які быў сябрам участковай выбарчай камісіі №5 і ў часе выкананьня сваіх абавязкаў 17 кастрычніка пагражаў назіральніку ад Партыі БНФ фізычнай расправай.

Скаргу на непрыстойныя паводзіны сябра выбарчай камісіі № 5 падаў назіральнік Уладзіслаў Токараў, які быў даверанай асобай кандыдата ад Партыі БНФ Канстанціна Смолікава.

Судзьдзя Алена Грабянчук мусіла вынесла рашэньне ў адносінах Андрэя Раміцана, які быў сябрам участковай выбарчай камісіі №5, - штраф за хуліганства памерам на адну базавую велічыню.

На думку назіральніка Партыі БНФ Ўладзіслава Токарава, гэта вельмі мяккае пакараньне, бо зь нецьвярозымі ды агрэсіўнымі сябрамі камісіі яму даводзілася сустракацца 17 кастрычніка неаднаразова. І падобныя паводзіны разам з выпадкамі масавых фальсыфікацыяў ён лічыць праявамі скрайняга цынізму з боку адказных асобаў, якія паўсюль сьцьвярджаюць, што выбары былі “дэмакратычныя” ды “справядлівыя”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international