Вольга Завадзкая накіравала скаргу на адмову ва ўзбуджэньні вытворчасьці па наноў адкрыўшыхся абставінах па справе зьнікненьня яе сына Дзьмітрыя Завадзкага

2004 2004-12-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 сьнежня маці зьніклага ў ліпені 2000 году журналіста Дзьмітрыя Завадзкага накіравала скаргу Генеральнаму пракурору П. Міклашэвічу на адмову Рэспубліканскай пракуратуры ва ўзбуджэньні вытворчасьці па наноў адкрыўшыхся абставінах па справе зьнікненьня яе сына.

3 сьнежня Вольга Рыгораўна атрымала ліст з Пракуратуры Рэспублікі Беларусь за подпісам начальніка ўпраўленьня Ф. А. Шэдава, у якім сказана, што «вывучэньнем крымінальнай справы па абвінавачаньні Ігнатовіча і Маліка ўстаноўлена, што ў ім сабраны ўсе матэрыялы па ўказаным эпізодзе злачынства(..) Іншых матэрыялаў у органах пракуратуры і іншых дзяржаўных арганізацыях няма Пры такіх абставінах няма падставаў дзеля ўзбуджэньня вытворчасьці па наноў адкрыўшыхся абставінах…».

Нагадаем, што падчас прэс-канферэнцыі 20 ліпеня 2004 году А. Лукашэнка заявіў, што мае дакументы, якія пры іх агучваньні могуць пераўтварыць «справу Завадзкага» у «антысправу». Менавіта гэтыя дакументы і прасіла ў сваёй заяве вывучыць маці Дзьмітрыя Завадзкага, але з адказу пракуратуры не вынікае, ці яны былі запатрабваныя і вывучаныя, ці быў дапытаны А. Лукашэнка па дадзеным эпізодзе ў якасцьці сьведкі.

Менавіта таму Вольга Завадзкая накіравала скаргу Генеральнаму пракурору, у якой ўказала: «Згодна з ч.2 арт. 420 КПК Рэспублікі Беларусь падставамі да ўзбуджэньня вытворчасьці на наноў адкрыўшыхся адставінах з'яўляюцца паведамленьні службовых асобаў А.Р. Лукашэнка з'яўляецца адным з высокапастаўленых службовых асобаў Рэспублікі Беларусь.(…) Пры такіх абстваінах я лічу, што праверка па маёй заяве праведзеная Пракуратурай Рэспублікі Беларусь ня ў поўным аб'ёме».

Таксама В. Завадзкая запатрабавала згодна з Законам «Аб пракуратуры» азнаёміць яе з вынікамі праведзенай праверкі пасьля яе завяршэньня.

Такім чынам, застаецца толькі здагадвацца, хто хлусіць: Рэспубліканская пракуратура, якая заяўляе, што ня выявіла дадатковых дакументаў па справе зьнікненьня Дзьмітрыя Завадзкага, альбо А. Лукашэнка, які ня мае дакументаў, пра якія публічна заявіў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства