25-га лістапада ў 14.00 Мінскі гарадскі суд (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1) пачне разгляд скаргі Вольгі Завадскай на адмову суда Цэнтральнага раёна сталіцы разгледзець яе скаргу на дзеянні рэспубліканскай Паркуратуры.

2004 2004-11-25T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

В. Завадская спрабавала праз суд прыцягнуць да адказнасці службовых асобаў пракуратуры, якія праігнаравалі яе патрабаванне вярнуцца да разгляду справы аб выкраданні яе сына Дзмітрыя Завадскага.
20-га ліпеня бягучага году падчас прэс-канферэнцыі А.Лукашэнка заявіў, што мае "некаторыя дакументы", якія могуць ператварыць справу Завадскага ў "антысправу". На падставе гэтай інфармацыі маці журналіста Вольга Завадзкая 4-га жніўня падала ў рэспубліканскую Пракуратуру заяву аб узбуджэнні крымінальнай справы ў звязку з "наноў адкрытымі" абставінамі ў справе аб знікненні яе сына. Пракуратура ніяк не адрэагавала на зварот, і 17-га верасня В. Завадская падала ў суд Цэнтральнага раёна Мінска скаргу на незаконныя дзеянні пракурорскіх работнікаў, патрабуючы абавязаць іх даць матываваны адказ. Паколькі Цэнтральны суд у лістападзе адмовіўся разглядаць зварот у сувязі з "непадведамаснасцю" справы, В. Завадская падала скаргу ў суд вышэйшай інстанцыі.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international