25 лістапада ў Мінскім гарадзкім судзе будзе слухацца справа па скарзе Вольгі Завадзкай на дзеяньні пракурорскіх работнікаў, якія праігнаравалі яе патрабаваньне наноў разгледзець справу адносна выкраданьня яе сына Дзьмітрыя Завадзкага пасьля прэс-канферэнцыі А. Лукашэнкі

2004 2004-11-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 16 лістапада, маці зьніклага ў ліпені 2000 году тэлеапаретара ОРТ Дзьмітрыя Завадзкага Вольга Рыгораўна атрымала паведамленьне з Мінскага гарадзкога суда, у якім сказана, што 25 лістапада ў 14.00 у Мінскім гарадзкім судзе будзе слухацца грамадзянская справа па яе скарзе на дзеяньні службовых асобаў (супрацоўнікаў Рэспубліканскай пракуратуры), якія ўшчамляюць правы грамадзянаў.

Нагадаем, што 20 ліпеня бягучага году падчас прэс-канферэнцыі А.Лукашэнка заявіў, што мае “некаторыя дакументы” і калі ён іх зараз абнародуе “то справа Завадзкага пераўтворыцца ў антысправу”.
На падставе публічна абвешчаных зьвестак, маці журналіста Вольга Завадзкая падала заяву ў Рэспубліканскую пракуратуру аб узбуджэньні крымінальнай справы аднасна яе сына “па наноў адкрыўшыхся абставінах” у сувязі з выступам А. Лукашэнкі.
Пракуратура Рэспублікі Беларусь ніяк не адрэагавала на зяаву маці Дзьмітрыя Завадзкага, і яна падала скаргу на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў пракуратуры ў суд з патрабаваннем абавязаць супрацоўнікаў пракуратуры даць ёй матываваны адказ.
Разам з тым, у Рэспубліканскай Пракуратуры Вользе Рыгораўне сказалі, што адказу на яе заяву ня будзе, паколькі заяву забраў асабіста Генпракурор Віктар Шэйман і ніякага распараджэньня па гэтай справе супрацоўнікам пракуратуры не даваў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international