Былых кандыдатаў у дэпутатаы Алега Волчака, Аляксандра Цынкевіча і Марыну Багдановіч абвінавачваюць у “паклёпе і распаўсюдзе недакладнай інфармацыі”

2004 2004-11-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Пракуратура працягвае пошук кампрамату на былых удзельнікаў парлямэнцкіх выбараў з боку апазыцыі. У палітычнай некарэктнасьці ўлады найперш вінавацяць сяброў АГП Марыну Багдановіч і Аляксандра Цынкевіча, праваабаронцу й сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Алега Волчака, якія былі зьнятыя зь перадвыбарчай гонкі рашэньнем выбарчай камісіі.

Можна цьвердзіць, што пракуратура мае ў дачыненьні згаданых апазыцыянэраў сур’ёзныя намеры. У Цэнтравыбаркаме, які накіраваў адпаведныя матэрыялы адносна Марыны Багдановіч, Алега Волчака і Аляксандра Цынкевіча ў рэспубліканскую пракуратуру, мне распавялі, што справа зьвязаная з распаўсюдам недакладнай інфармацыі і паклёпу.

Пракуратура пакуль не дала ніякага адказу камісіі, але вядома, што гэтая справа цяпер знаходзіцца ў вытворчасьці. Як паведаміў прадстаўнік Цэнтральнай камісіі, пракуратура запытвала дадатковыя матэрыялы ў адпаведных акруговых камісіях.

Апроч таго, Марыне Багдановіч патэлефанаваў сьледчы Ленінскага раёна Гарадзенскай пракуратуры Сяргей Шэстаў і запрасіў прыехаць для дачы паказаньняў. Сьледчы патлумачыў, што даваць паказаньні спадарыня Багдановіч будзе наконт свайго радыёвыступленьня, у якім быццам бы ёсьць абраза прэзыдэнта. Пра тое, ці ўзбуджаная крымінальная справа, сьледчы нічога не сказаў. Раней Лідзкая міжраённая пракуратура прыслала спадарыні Багдановіч ліст, у якім гаворыцца, што яе справа перададзена ў Гарадзенскую абласную пракуратуру.

У чым палягаюць прэтэнзіі да Марыны Багдановіч? Яна сказала, што грошы ад продажу няўлічанай зброі ідуць на “Мэрсэдэсы” для чыноўнікаў і на прэзыдэнцкі “Боінг”. Чаму ж з усіх кандыдатаў у дэпутаты ад апазыцыі пракуратура зачапілася менавіта за Марыну Багдановіч, Аляксандра Цынкевіча і Алега Волчака? Пытаньне да спадарыні Марыны.

Алега Волчака вінавацяць у паклёпе на службовых асобаў, Аляксандра Цынкевіча – за ўлётку, у якой гаварылася, што ў краіне ідзе халодная грамадзянская вайна. Спадар Аляксандар цяпер знаходзіцца за межамі Беларусі. Вось што распавяла ягоная жонка Натальля:

Магчыма, што сьпіс апальных кандыдатаў можа пашырыцца. Так, пракурор горада Баранавічы тэрмінова запатрабаваў ад мясцовай недзяржаўнай газэты Intex-press інфармацыю пра надрукаваныя ў газэце публічныя заявы кандыдатаў у дэпутаты адносна фальшаваньня вынікаў галасаваньня. Намесьнік галоўнага рэдактара Алег Панамароў распавядае, якія матэрыялы зацікавілі баранавіцкую пракуратуру:

Алесь Дашчынскі, Мінск

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international