У Бабруйску за ўлёткі з інфармацыяй пра механізм фальсіфікацыяў падчас выбараў і рэферэндуму затрыманыя два чалавекі

2004 2004-11-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 лістапада ў Бабруйску падчас правядзення мітынгу, прысьвечанага чарговай гадавіне кастрычніцкага перавароту, пры раздачы ўлётак з інфармацыяй пра механізм фальсіфікацыяў падчас выбараў і рэферендуму былі затрыманыя два чалавекі. Ветэран Вялікай айчыннай вайны 83-гадовы Міхаіл Мезяк і Юрый Радзімоўскі былі дастаўленыя супрацоўнікамі міліцыі ў 8 апорны пунк Ленінскага раёну, дзе на іх былі складзеныя пратаколы аб адміністратыўным правапапрушэньні па арт. 172.3 КаАП РБ – распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных. Затрыманыя 2 гадзіны утрымліваліся ў міліцыі, затым былі адпушчаныя. Асаблівую актыўнасць пры затрыманьні апазіцыянераў праявіў намесьнік адміністрацыі Ленінскага раёну гораду па ідэалогіі Маркачаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international