У Менску былі затрыманыя французскія журналісты

2004 2004-11-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 лістапада ўвечары ў Менску былі затрыманыя прадстаўнікі расійскага бюро французскага тэлеканалу TF1. Здымачная група тэлеканалу спрабавала зьняць акцыю моладзевага руху супраціву “Зубр”, аднак была затрыманая супрацоўнікамі “органаў”.
У раёне плошчы Мяснікова ў Менску журналісты назіралі за тым, як “зубры” вывешвалі на чыгуначным мосьце расьцяжку “Лукашэнка прайграў”, якая павінна была нагадаць мінчанам пра реальныя вынікі рэферендума 17 кастрычніка. Да іх падыйшлі два чалавекі ў цывільным, якія забралі ў журналістаў дакументы і прымусілі спыніць здамкі. Супрацоўнікі тэлеканала былі дастаўленыя ў РУУС Маскоўскага раёну. Актывісты “Зубра”, якія ўдзельнічалі ў акцыі, затрыманыя не былі, -- паведаміла Хартыя-97.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international