Партыя БНФ атрымала ліст ад Міністэрства юстыцыі, у якім патрабуецца да 1 лютага 2005 году зьмяніць юрыдычныя адрасы шэрагу арганізацыйных структураў.

2004 2004-11-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле Мінюсту, разьмяшчэньне юрыдычных адрасоў палітычных партыяў у прыватных кватэрах грамадзянаў і ў прыватных дамах забараняецца, калі яны ня маюць асобнага ўваходу ў офіс арганізацыі. Ліст падпісаны міністрам юстыцыі Віктарам Галаванавым і датаваны 18 кастрычніка 2004 году. У выпадку невыкананьня гэтага распараджэньня Мінюст пагражае рэагаваць згодна зь дзейным заканадаўствам — гэта значыць, размова можа ісьці пра ліквідацыю партыяў.

Абсалютная бальшыня структураў дэмакратычных палітычных партыяў, а таксама многіх няўрадавых арганізацыяў зарэгістраваны менавіта ў жыльлёвым фондзе. Цяпер яны вымушаныя шукаць іншыя юрыдычныя адрасы, што даволі складана.

Патрабаваньне Мінюсту закранае амаль 90% партыйных структураў і фізычна немагчыма яго выканаць у вызначаны тэрмін.

Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка лічыць, што падставы для гэтага патрабаваньня Мінюсту — палітычныя: “Гэта значыць, што ўступае ў сілу вядомая Лукашэнкаўская заява — “не пакінуць каменя на камені…” Гэта фактычна спроба пачаць зьнішчэньне палітычных партыяў зьнізу. Але мы гэтага не баімся. БНФ дзейнічаў і ў незарэгістраваным стане і, калі гэта адбудзецца, будзем дзейнічаць так, як нам будзе падказваць сумленьне”.

Алесь Дашчынскі, Радыё Свабода

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international