viasna on patreon

Галадоўку пратэста супраць фальсіфикацыі вынікаў выбараў і рэферэндуму абвясціла 67-гадовая пенсіянерка з Ваўкавыска Валянціна Салдатава

2004 2004-10-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе сайт http://www.hrodna.by
Жанчына патрабуе перагледзець вынікі парламенцкіх выбараў. Пенсіянерка, інвалід другой групы Валянціна Салдатава патрабуе перагледзець вынікі парламенцкіх выбараў па Ваўкавыскай выбарчай акрузе і адрамантаваць яе кватэру, якая была фактычна разбураная падчас падрыхтоўкі да “Дажынак”.
67-гадовая жанчына, хворая на цукровы дыябет у сераду 27 кастрычніка пачала галадоўку пратэсту. Валянціна Салдатава галадае ў сваёй кватэры, дзе жыве з 13-гадовай унучкай, жанчына п’е толькі ваду.
- Я хоць і інвалід, з калочкам прайшла ўсю нашую Цэнтральную вуліцу – усе галасавалі за Аўтуховіча, а чамусьці перамагла Навасад. – патлумачыла Валянціна Салдатава. – Сколькі можна так нахабна хлусіць?! Я падала ў райвыканкам заяву ў якой патрабую пералічыць галасы!
Другое патрабаванне пенсіянеркі – прывесці да ладу яе двухпакаёвую старую кватэру, у якой па рашэнню мясцовых уладаў была знесеная печ. Да “Дажынак” пенсіянерцы паабяцалі ўсё адрамантаваць і пабудаваць у кватэры санвузел, але дагэтуль, па словах Валянціны Салдатавай яе кватэра застаецца разваленай. Трохметровай глыбіні яма ў кухні, якая засталася пасля зносу печы, была засыпаная толькі нядаўна, а працы па мантажу санвузла і ўвогуле не пачыналіся, хаця пенсіянерка прапаноўвала часткова аплаціць іх сама.
- Няхай ім будзе сорамна, што старая, інвалід другой групы, пайшла на галадоўку, - гаворыць Валянціна Салдатава. – Але пакуль не зробяць тое, што паабяцалі, пакуль не пералічаць галасы – буду галадаць!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства