Зноў падоўжана сьледзтва па справе зьнікненьня генерала Захаранкі

2007 2007-09-27T18:51:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сьледзтва працягнутае яшчэ на 3 месяцы, да 24-га сьнежня. Пра гэта праваабаронцу Алегу Воўчаку паведамілі з пракуратуры Менска. У лісьце з пракуратуры не ўдакладняецца, якія сьледчыя дзеяньні праводзяцца па гэтай справе.

Нагадаем, былы міністар ўнутраных справаў і адзін зь лідэраў апазыцыі Юры Захаранка зьнік ў траўні 1999 года. Шмат хто ў Беларусі і сьвеце мяркуюць, што яго скралі паводле палітычных прычынаў і, магчыма, забілі. Беларускія ўлады заяўляюць, што сьледзтва яшчэ не завершанае і прычыны выкраданьня Зхаранкі, як і ягоны лёс, невядомыя.

Алег Воўчак нагадаў, што ў кастрычніку адбудзецца паседжаньне працоўнай групы па прымусовых выкраданьнях ААН, на якім будзе прааналізавана дзейнасьць беларускіх ўладаў у пошуках Юрыя Захаранкі і іншых зьніклых беларускіх апазыцыянэраў. Праваабаронцы ўжо выказалі сваё меркаваньне на гэты конт. Алег Воўчак, ў прыватнасьці, лічыць, што беларускія ўлады “імітуюць сьледзтва”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international